Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Упраўленне справамі прэзідэнта дало памяшканне БХК
10:33, 31/01/2007, фота ByMedia.net

Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Упраўлення справамі прэзідэнта падоўжыла дамову арэнды памяшкання з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла старшыня БХК Таццяна Працька, якая сёння сустрэлася з выканаўцай абавязкаў начальніка ГГУ Упраўлення справамі прэзідэнта Міхаілам Бяляевым.

Па словах праваабаронцы, дамова арэнды памяшкання па адрасе вул. Карла Лібкнехта, 68 у Менску падоўжаная на год, і цяпер у арганізацыі ёсць юрыдычны адрас і ёй не пагражае ліквідацыя.

“Мы мелі гутарку з в.а. кіраўніка ГГУ Упраўлення справамі прэзідэнта спадаром Бяляевым. Ён сказаў, што, магчыма, мы не самыя лепшыя арандатары, але дамова з намі падаўжаецца яшчэ на год”, – паведамляе Таццяна Працька.

Прычына падаўжэння дамовы з БХК, на думку праваабаронцы, – заявы ў абарону арганізацыі, зробленыя гэтымі днямі Еўрапейскім Звязам і Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.

“Заявы Еўразвяза і ЗША маюць вельмі вялікае значэнне. Мы ўдзячныя ўсім, хто нас падтрымаў”, – заявіла Таццяна Працько.

Нагадаем, што ў снежні 2006 года Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паведаміла РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК) пра скасаванне кантракта на арэнду офіснага памяшкання і загадала вызваліць яго да 20 студзеня 2007 года.

У лістападзе мінулага года суд Менска пастанавіў канфіскаваць апісаную маёмасць Беларускага Хельсінкскага Камітэта. Праваабаронцаў абвінавацілі ў няплаце падаткаў у межах праграмы дапамогі ТАСІС.

Акрамя таго, у Вярхоўным судзе адноўленая справа (ініцыяваная міністэрствам юстыцыі) аб спыненні дзейнасці камітэта, які ў мінулым годзе адзначыў сваё дзесяцігоддзе.

Дзеянні беларускіх улад у дачыненні БХК асудзіла міжнародная праваабарончая супольнасць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: