Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыю будуць кантраляваць ідэолагі і БРСМ 13:20, 31/01/2007
У Беларусі пройдзе акцыя "Народная міліцыя". Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, асноўнай мэтай акцыі з`яўляецца павышэнне ступені даверу грамадзян да дзяржаўнага апарату, прыняцце мер па забеспячэнні даступнасці і адкрытасці ў рабоце з насельніцтвам.
Падчас будучай акцыі прадстаўнікі грамадскасці, якія будуць вызначаны пры дапамозе ідэалагічных работнікаў дзяржструктур, арганізацый і прадпрыемстваў, змогуць выканаць ролю "народнага кантролю" за дзейнасцю міліцыянтаў.
Ім будзе дадзена магчымасць узяць удзел у патруляванні тэрыторыі сумесна з нарадамі патрульна-паставой і дарожна-патрульнай службаў, а таксама прысутнічаць пры прыёме грамадзян. Паўдзельнічаць у акцыі найперш змогуць ідэолагі, педагогі, медработнікі, студэнты, члены БРСМ і прадстаўнікі духавенства.