Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр інфармацыі пацвярджае намер улад кантраляваць Інтэрнэт
16:42, 31/01/2007

Беларусь плануе вывучыць міжнародны досвед па пытаннях кантролю Інтэрнэту на заканадаўчым узроўні. Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч. Па словах службоўцы, рашэнне аб рэгуляванні працы СМІ ў глабальнай сетцы было прынятае не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.

Як паведамляе “Телеграф” са спасылкай на БЕЛТА, пра такі намер беларускага боку міністр паведаміў падчас наведвання III Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Тыдзень моды на здароўе”, што пачала працу ў Менску.

Як паведаміў Уладзімір Русакевіч, у сувязі з тым, што Інтэрнэт атрымаў шырокае развіццё, у планы Міністэрства інфармацыі ўваходзіць занясенне некаторых зменаў у Закон аб друку.

“Мы не плануем перашкаджаць працы Інтэрнэту, але лічым сваім абавязкам вывучыць дзейнасць ведамстваў іншых краін у гэтым кірунку, а таксама занесці адпаведныя змены ў Закон аб друку”, – пракаментаваў Уладзімір Русакевіч.

У той час 31 студзеня на выніковай калегіі ўпраўлення ідэалагічнай працы Гарадзенскага аблвыканкама першы намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Слабадчук адзначыў, што без СМІ немагчыма эфектыўна праводзіць ідэалагічную працу.

Па яго словах, СМІ дапамагаюць дзяржаве развіваць прыярытэтныя кірункі яе дзейнасці. Сюды ўваходзіць экспарт, жыллё, харчовая бяспека, здаровы лад жыцця, дэмаграфічная сітуацыя, сям’я, адукацыя, развіццё вёскі, навукаёмістыя тэхналогіі, а таксама выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

“СМІ павінны мабілізоўваць насельніцтва на рашэнне самых важных народнагаспадарчых задач, якія былі пастаўленыя на Усебеларускім народным сходзе”, – заявіў Аляксандр Слабадчук.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: