Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Кітаі ўводзіцца пакаранне смерцю за крадзеж нафты і газу з трубаправодаў 16:05, 31/01/2007
Пакаранне смерцю можа цяпер пагражаць у Кітаі тым, хто крадзе нафту і газ з трубаправодаў, а таксама псуе нафтагазавае абсталяванне, паведамляе галіновая газета “Чжунга шыю бао” са спасылкай на пастанову Вярхоўнага народнага суду КНР.
Паводле гэтага дакумента, пакаранне смерцю будзе выкарыстоўвацца ў тых выпадках, калі крадзеж нафты і газу з трубаправодаў прывядзе да смерці больш як аднаго чалавека і да ранення больш як трох чалавек.
Таксама санкцыя пагражае правапарушальнікам у выпадку, калі крадзеж нафты прыводзіць да “сур’ёзнага забруджвання навакольнага асяроддзя” або да выбуху на свідравіне, паведамляе “Інтэрфакс”.