Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы амбасадар Літвы прыбудзе заўтра ў Менск 11:38, 31/01/2007
Новы амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас прыбудзе ў Менск 1 лютага, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Часовы Павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Марус Януконіс.
Эдмінас Багдонас займаў розныя пасады ў МЗС Літвы, быў амбасадарам у Італіі і дарадцам прэзідэнта Валдаса Адамкуса па міжнародных пытаннях. Прафесійныя якасці будучага амбасадара ў Беларусі станоўча характарызуе прэзідэнт краіны Валдас Адамкус, а таксама прэм’ер-міністр Гедымінас Кіркілас.
Літоўская Рэспубліка адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Узаемны таваразварот па выніках студзеня – жніўня 2006 года склаў $388,8 млн. і вырас у параўнанні з тым самым перыядам мінулага года на 35,4%. Экспарт Беларусі ў параўнанні з студзенем – жніўнем 2005 года павялічыўся на 30,1% да $271,9 млн., імпарт – на 49,7% да $116,9 млн.