Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч выступіў на паседжанні Камітэта міжнарожных справаў Бундэстага 13:33, 31/01/2007
Сёння на паседжанні Камітэта міжнародных справаў Бундэстага выступіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, які знаходзіцца з візітам у Берліне.
У сваёй прамове Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што палітыка палітычнай ізаляцыі беларускага рэжыма з боку Еўропы не паспрыяла дэмакратызацыі Беларусі і не мела карысці для беларускага народу. Палітык падкрэсліў, што быў і застаецца прыхільнікам дыялогу аб’яднанай Еўропы з Беларуссю, але толькі пры абавязковай ўмове – выканання рэжымам шэрагу крокаў на збліжэнне, першымі з якіх павінны стаць вызваленне ўсіх палітзняволеных і свабода прэсы.
- Вера часткі еўрапейскіх палітыкаў у тое, што Еўропа можа паразумецца з Лукашэнкам і дзякуючы гэтаму дамагчыся дэмакратычных зменаў у Беларусі ёсць наіўным і небяспечным меркаваннем. Усе кантакты з Еўропай Лукашенка будзе выкарыстоўваць толькі і выключна ў інтарэсах захавання рэжыму асабістай улады. Як паказвае практыка, з Лукашэнкам нельга размаўляць без акрэслівання ясных умоваў дыялогу. Палітыка Еўропы павінна быць які ніколі цвёрдай – дыялог толькі ўзамен за выкананне ўмоваў, але ніяк не наадварот, - адзначыў па выніках паседжання Камітэта міжнародных справаў Бундэстага лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.
Сёння ж адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з дарадцамі канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркэль. Былі абмеркаваныя праблемы энергетычнай бяспекі ў святле нафтагазавага канфлікта Беларусі і Расіі, хада будучых сацыяльна-эканамічных рэформаў, падтрымка Беларусі ў пераходны перыяд.