Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія службоўцы назвалі выказванні расейскага міністра «некарэктнымі»
11:42, 31/01/2007

Намеснік дырэктара Беларускай цукровай кампаніі, якая працуе ў Маскве, пракаментаваў выказванне міністра сельскай гаспадаркі Расеі Аляксея Гардзеева. Ён сказаў, што “Расея ў перспектыве адмовіцца ад імпарту беларускага цукру”.

У студзені гэтага года цераз Траекураўскі пост у Маскве ў расейскія рэгіёны пастаўленыя 60 вагонаў беларускага цукру агульнай вагай 3828 тон. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Беларускай цукровай кампаніі, якая працуе ў Маскве, Вадзім Салаў. Па яго словах, цяпер тут яшчэ існуе ранейшы рэжым пропуску грузаў – “профіль рызыкі” – пры якім прапускная здольнасць складае 5 вагонаў цукру ў суткі. Шмат часу займае праверка якасці і паходжання сыравіны. Летась у гэты перыяд прапускная здольнасць паста складала 40 вагонаў цукру ў суткі.

Суразмоўца нагадаў, што падчас перамоваў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Івана Бамбізы і міністра сельскай гаспадаркі Расеі Аляксея Гардзеева дасягнутая дамоўленасць аб аб’ёмах паставак беларускага цукру ў расейскія рэгіёны ў 2007 годзе – 180 тыс. тон, у 2008-м – 100 тыс. тон. Надалей пастаўкі цукру будуць залежыць ад кан’юктуры рынку – аб’ёмаў вытворчасці, перапрацоўкі.

Вадзім Салаў адзначыў, што цяпер паміж усімі цукровымі заводамі Беларусі размеркаваныя аб’ёмы паставак цукру ў РФ. Справа зараз за падпісаннем пагаднення аб пастаўках беларускага цукру ў Расею на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін. Па разліках спецыялістаў “Белдзяржхарчпрама”, пагадненне мусіць быць падпісанае да 15 лютага і тады будзе скасаваны адзіны мытны склад у Маскве і пастаўкі цукру стануць здзяйсняцца напроста па пэўных адрасах у расейскія рэгіёны. “Расея гатовая падпісаць дадзенае пагадненне, справа зараз толькі за беларускім бокам. Цяпер праект дадзенага дакумента праходзіць працэдуру ўзгаднення ў Мінюсце”, – адзначыў Вадзім Салаў.

Праца беларускіх спецыялістаў па ўзгадненні праекта пагаднення праводзіцца на фоне бесстаронніх выказванняў з боку расейскіх вышэйшых службоўцаў у адрас беларускіх цукравытворцаў. У прыватнасці, міністр сельскай гаспадаркі Расеі Аляксей Гардзееў сказаў, што “Расея ў перспектыве адмовіцца ад імпарту беларускага цукру”. “Мы знайшлі канструкцыю на два гады, а ў канчатковым выніку мусім прыйсці да нуля паставак цукру з Беларусі”, – сказаў ён. – У Беларусі няма патэнцыялу, каб яны маглі лепш і танней вырабляць цукар”. Больш за тое, міністр сельскай гаспадаркі Расеі адзначыў, што “калі Беларусь не будзе выконваць свае абавязальніцтвы, то справа скончыцца тым, што мы адновім мытны склад, увядзем квоту, а калі трэба і пошліну”.

На думку прадстаўніка Беларускай цукровай кампаніі, такія выказванні напярэдадні падпісання пагаднення выглядаюць некарэктнымі і бесстароннімі ў адрас партнёраў па “саюзнай дзяржаве”.

У Беларускай цукровай кампаніі ўпэўненыя, што праблемы па пастаўках цукру ў РФ усё-ткі будуць урэгуляваныя. Немалаважны факт, што Беларусь сама пайшла на самаабмежаванне паставак цукру ў РФ.

Вадзім Салаў таксама адзначыў, што цяпер поўным ходам ідзе праца над пошукам рынкаў збыту цукру ў іншыя краіны СНД і Еўропы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: