Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З дзяржпрадпрыемстваў звальняюць сяброў незалежных прафсаюзаў
15:35, 31/01/2007

Адміністрацыя УП “Лёс” горада Барань (Віцебская вобласць) вырашыла збавіцца ад незалежнага прафсаюза і звальняе яго актывістаў, паведамляе www.praca-by.info. 30 студзеня чатыры сябры Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) атрымалі паведамленне пра тое, што з 1-га сакавіка яны будуць звольненыя ў сувязі з заканчэннем тэрміна кантракту.

Як паведаміў старшыня СПМ Васіль Леўчанкаў, усе кандыдаты на звальненне – высокакваліфікаваныя працаўнікі, якія не маюць ніякіх спагнанняў. У прафсаюзе ўпэўненыя, што іх хочуць звольніць за тое, што яны належаць да СПМ.

Прафсаюз накіраваў на адрас дырэктара афіцыйны пратэст супраць дыскрымінацыі сяброў СПМ па прафсаюзнай прыналежнасці. 31 студзеня старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук узніме гэтае пытанне на паседжанне Нацыянальнага Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

“Я упэўнены, што дырэктар хоча збавіцца ад сяброў СПМ і расправіцца з нашай арганізацыяй. Інакш я не бачу ніякі логікі ў яго рашэннях. Сяргей Макасевіч – малады спецыяліст і ў літаральным сэнсе незаменны супрацоўнік. Прэтэнзій да працы астатніх у кіраўніцтва таксама ніколі не было. І усё гэта адбываецца на фоне таго, што ўрад у апошні час заяўляе пра тое, што ён выконвае рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы па знішчэнні парушэнняў правоў незалежных прафсаюзаў”, – гаворыць Васіль Леўчанкаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: