Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія ўлады маюць намер вярнуць на радзіму ўсіх суайчыннікаў 13:24, 31/01/2007
Урад Беларусі рыхтуе закон “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”. Пра гэта, паводле агенцтва БЕЛТА, паведаміў віцэ-прэм’ер рэспублікі Аляксандр Касінец.
Па яго словах, афіцыйны Менск мае намер аптымізаваць міграцыйныя працэсы ў Беларусі. Найперш гэта тычыцца стварэння ўмоў для вяртання на радзіму этнічных беларусаў. У “савеце рэспублікі” створаная спецыяльная група, якая займаецца гэтым пытаннем.
Сёння за мяжой пражывае звыш трох мільёнаў этнічных беларусаў. “Мы будзем вітаць вяртанне суайчыннікаў на родную зямлю”, – падкрэсліў віцэ-прэм’ер. Ён таксама паведаміў, што міграцыйныя працэсы маюць высокае станоўчае сальда. “У 2006 годзе гэты паказчык перавысіў 5 тысяч чалавек”, – паінфармаваў Касінец.