Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Консулка Францыі патрапіла ў аварыю 13:33, 01/02/2007
Консулка Францыі ў Беларусі Жазэт Міра гэтымі днямі патрапіла ў аўтамабільную аварыю не скрыжаванні вуліц Камуністычнай і Куйбышава ў Менску. Яе аўтамабіль маркі “Сітраен” сутыкнуўся з джыпам “Таёта”. Дыпламатку і кіроўцу даставілі ў шпіталь.
У “Сітраена” пабітыя капот, бампер, фара. Цяжкі джып пацярпеў менш.
У 9-ым менскім шпіталі распавялі, што жыццю консулкі нічога не пагражае. У яе пералом правай рукі і садно галавы. Па словах медыкаў, пацыентцы наклалі гіпс і адпусцілі дадому. У шафёра – садно паясніцы. Кіроўца джыпа абышоўся спалохам.
Расследаваннем займаюцца супрацоўнікі Менскай ДАІ.
– Гэта даволі сур’ёзная аварыя, – паведаміў “Советской Белоруссии” выканаўца абавязкаў намесніка начальніка аддзела дазнання ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Алег Халадноў. – Па папярэдніх дадзеных, віноўнікам ДТЗ стаў джып. Аднак кропку ў гэтай справе можна будзе паставіць толькі пасля канчатковага расследавання.