Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўропа патрабуе ад Лукашэнкі выканання ўмоў
10:03, 01/02/2007

Паўнавартасныя палітычныя стасункі з Беларуссю магчымыя толькі пасля таго, як краіна выканае пэўныя ўмовы, адзначыў 31 студзеня ў інтэрв’ю БелаПАН генеральны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Нямеччыны Рональд Пофала.

Нямецкі палітык падкрэсліў, што Еўразвяз патрабуе, у першую чаргу, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у краіне, забеспячэння свабоды слова і раўнапраўнага доступу да СМІ для прадстаўнікоў усіх палітычных партый.

“Ніякай працы з Беларуссю не можа быць, пакуль не выкананыя дадзеныя ўмовы”, – сказаў Р.Пофала. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ЕЗ і Нямеччына, як яго дзейны старшыня, зацікаўленыя ў дэмакратычных зменах у Беларусі.

Р.Пофала таксама адзначыў, што дэмакратычная апазіцыя ў Беларусі вядзе “вельмі актыўную працу”. “Яе падтрымліваюць усе шырэйшыя пласты насельніцтва”, – сказаў генеральны сакратар ХДС. Па яго словах, імкненне да дэмакратычных зменаў у Беларусі стала “сувязнай сілай” для апазіцыі.

Нагадаем, учора Р.Пофала сустракаўся ў Берліне з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. Паводле інфармацыі беларускага палітыка, яны абмяркоўвалі праблемы беларускай апазіцыі, выбараў у Беларусі, беларуска-расейскага нафтагазавага крызісу, а таксама перспектывы супрацоўніцтва паміж Нямеччынай і Беларуссю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: