Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грызлоў прыстрашыў беларускім службоўцам 10:36, 01/02/2007
Старшыня Дзяржаўнай думы “единорос” Барыс Грызлоў перасцярог беларускіх палітыкаў ад выкарыстання расейскай эканамічнай дапамогі супраць інтарэсаў Расеі.
Грызлоў пракаментаваў тэму паставак энергарэсурсаў у артыкуле, апублікаваным у чацвер у “Российской газете”, дзе адзначыў, што Расея па-ранейшаму дае “вялікую датацыю” Беларусі, і паабяцаў, што будзе даваць і надалей: “Мы будзем дапамагаць Беларусі рэалізоўваць яе суверэнныя правы. Мы не дапусцім яе міжнароднай ізаляцыі”.
Аднак ён перасцярог: “Мы нікому не дазволім накіроўваць нашу падтрымку супраць нацыянальных інтарэсаў Расеі. Мы не хочам, каб расейскія грошы шлі не на рэальнае будаўніцтва “саюзнай дзяржавы”, а на падтрымку міфа пра тое, што яна ўжо ёсць, хоць для гэтага трэба зрабіць яшчэ вельмі і вельмі шмат”.