Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Казуліна будзе дамагацца, каб яе мужа агледзелі незалежныя лекары
16:25, 01/02/2007

Экс-кандыдату ў прэзідэнты, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну, які знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, да 15 лютага падоўжаны дыетычны рэжым харчавання. Пра гэта сёння падчас прэс-канферэнцыі паведаміла жонка палітыка Ірына Казуліна. Жанчына мае намер дамагацца медыцынскага агляду Аляксандра Казуліна незалежнымі лекарамі.

Нагадаем, з 27 да 30 студзеня І.Казуліна знаходзілася ў калоніі на доўгатэрміновым спатканні з мужам.

“Гэта было першае паўнавартаснае спатканне за 10 месяцаў. Толькі за тры дні да нашага прыезду А.Казулін пачаў выходзіць на прагулкі. Амаль 40 дзён пасля заканчэння галадоўкі ён ляжаў, бо прытрымліваўся пасцельнага рэжыму. І яму дагэтуль прадпісаны непрацоўны рэжым і дыетычнае харчаванне", – распавяла І.Казуліна.

Па яе словах, такі рэжым для асуджанага палітыка ўстанавіла адміністрацыя калоніі па рэкамендацыі медыкаў. У яго бяруць аналізы крыві, вымяраюць ціск і пульс. Паводле вынікаў аналізаў медыкі рэкамендуюць кіраўніцтву калоніі рэжым для А.Казуліна.

“Я баюся, што ў любы момант адміністрацыя можа змяніць рэжым на звычайны. Турэмную ежу есці ўвогуле немагчыма, яе ядуць людзі толькі для таго, каб не памерці з голаду. Гэта і так нельга есці, а пасля працяглай галадоўкі – асабліва”, – сказала І.Казуліна.

Яна будзе дамагацца медыцынскага агляду Аляксандра Казуліна незалежнымі лекарамі. “Я маю намер звярнуцца ў Міжнародны Чырвоны крыж, і буду яшчэ раз звяртацца ў амбасаду Нямеччыны, якая ўжо прапаноўвала даслаць у калонію для аналізу здароўя А.Казуліна свайго лекара. Гэта вельмі важна, каб за здароўем майго мужа сачылі незалежныя лекары”, – адзначыла І.Казуліна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: