Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хадаркоўскі не будзе вызвалены ўмоўна-датэрмінова
13:46, 01/02/2007

Генпракуратура мае намер прад’явіць новае абвінавачванне былому кіраўніку ЮКОСа Міхаілу Хадаркоўскаму 5 лютага а 14 гадзіне па мясцовым часе. Пра гэта яму і яго адвакатам абвясцілі ў чацвер у абласной пракуратуры, распавяла па тэлефоне адвакатка Хадаркоўскага Алена Левіна. “Якое абвінавачванне будзе прад’яўленае, нам не вядома”, – дадала яна. Адвакат Хадаркоўскага Юры Шмідт адзначыў, што прад’яўленне Хадаркоўскаму новых абвінавачванняў можа перашкодзіць умоўна-датэрміноваму вызваленню яго з калоніі.

Такую інфармацыю пра свайго падабароннага перадала адвакатка кіраўніка МФА “Менатэп” Платона Лебедзева Алена Ліпцэр. Яна паведаміла, што Лебедзеў быў дастаўлены ў абласную пракуратуру Чыты а 15 гадзіне па мясцовым часе, пры гэтым было перарванае яго спатканне з жонкай. “Ён, як заўсёды, адмовіўся браць удзел у следчых дзеяннях, аднак нас паўторна выклікалі ў пракуратуру пазней”, – сказала Ліпцэр. Па яе словах, у абласной пракуратуры былі ўзмоцненыя меры бяспекі, і пры размове следчых з іх падабароннымі прысутнічалі байцы “у масках і з зброяй”, паведамляе "Інтэрфакс".

Адвакат Хадаркоўскага Юры Шмідт паведаміў у чацвер у інтэрв’ю “Новой газете”, што прад’яўленне Хадаркоўскаму новых абвінавачванняў можа перашкодзіць умоўна-датэрміноваму вызваленню яго з калоніі. “На мой погляд, прад’яўленне Міхаілу Хадаркоўскаму новых абвінавачванняў можа дапамагчы ўладам вырашыць “праблему” яго ўмоўна-датэрміновага вызвалення, а таксама “праблему” Страсбурга”, – адзначыў адвакат.

Ён лічыць, што пазбавіць Хадаркоўскага магчымасці прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне можна было з дапамогай спагнанняў або проста адмовіць ва УДВ.

Адвакат назваў згадванне ў новай справе фонду "Открытая Россия" "звычайным глупствам". "Калі шляхам пераліку сродкаў на рахункі дабрачыннай арганізацыі хтосьці абналічвае грошы, атрымоўвае адкат, то гэтае іншая справа. Але ў нашым выпадку нічога такога няма: "Открытую Россию" шмат разоў правяралі, там вялі вельмі строгі, да капейкі, улік выдаткаў", – адзначыў Шмідт.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Хадаркоўскі адмовіўся ўдзельнічаць у следчых дзеяннях датуль, пакуль яму не будуць прад’яўленыя "зразумелыя і пэўныя абвінавачванні", а сам ён не будзе пераведзены ў следчы ізалятар Масквы.

Тады двойчы адмовіўся ад удзелу ў следчых дзеяннях і Лебедзеў. "Дакументы, якія прадставіла следчая група, не растлумачылі ўсіх пытанняў, не даюць поўнага разумення, у чым менавіта падазраецца Лебедзеў, і змяшчаюць вялікую колькасць недакладнасцяў", – заявіў яго адвакат Уладзімір Красноў. Раней Лебедзеў падаў скаргу ў Інгадзінскі суд Чыты на пастанову следчага генеральнай пракуратуры РФ Карымава, які 30 снежня 2006 года адмовіўся задаволіць яго хадайніцтва аб падаванні з дзяржаўных органаў шэрагу дакументаў, якія пацвярджаюць алібі Лебедзева.

Хадаркоўскі і Лебедзеў знаходзяцца ў следчым ізалятары Чыты з канца снежня 2006 года. Іх перавезлі з калоній у Харпе і Краснакаменску ў СІЗА Чыты па патрабаванні Генпракуратуры для правядзення следчых дзеянняў. Адвакаты лічаць перавод іх падабаронных у следчы ізалятар пазапраўным і неабгрунтаваным.

Абаронцы абскардзілі ў Басманны суд Масквы рашэнне аб пераводзе Хадаркоўскага і Лебедзева з калоній у СІЗА. Паводле дадзеных абаронцаў, Хадаркоўскага і Лебедзева могуць трымаць у следчым ізалятары Чыты тры месяцы, гэта значыць да канца сакавіка.

Аднак, як адзначыў адвакат Хадаркоўскага Юры Шмідт, яго скарга “проста знікла, а скарзе Ліпцэр “не далі ходу”. “Я думаю, што ў суд паступіла каманда: затармазіць разгляд нашых скарг, пакуль не будзе прад’яўлена абвінавачванне. Тады нашы скаргі страцяць актуальнасць”, – сказаў ён.

NEWSru.com

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: