Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд над Настай Александровіч адкладаецца ў другі раз 14:47, 01/02/2007
Суд над актывісткай моладзі БНФ Настай Александровіч пераносіцца з прычыны адсутнасьці сьведкі. Дзяўчыну абвінавачваюць у хуліганстве. 12 студзеня ў дом Насты Александровіч уварваліся людзі ў цывільным, якія назвалі сябе супрацоўнікамі КДБ.
Дзяўчыну прымусова адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе склалі пратакол затрыманьня паводле артыкулу 156 КаАП "Дробнае хуліганства". Паседжаньне суда прызначылі на панядзелак 15 студзеня, Александровіч да гэтага часу знаходзілася ў спецпрыёмніку-разьмеркавальніку па вуліцы Акрэсьціна.
Паседжаньне суду Фрунзенскага раёну 15 студзеня праходзіла за зачыненымі дзьвярыма. Паводле словаў Александровіч, дакумэнты затрыманьня былі складзеныя з грубымі парушэньнямі, і таму суд быў перанесены на 1 лютага.
1 лютага Насьце паведамілі, што паседжаньне пераносіцца з-за адсутнасці сьведкі.