Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У кватэры сакратара ўправы партыі БНФ прайшоў ператрус 13:10, 01/02/2007
Учора ўвечары а 22.30 ў прыватную кватэру сакратара ўправы партыі БНФ Андрэя Саротніка, дзе таксама знаходзіўся кіраўнік цэнтральнай рады партыі Ўладзімер Кішкурна, зьдзейсьнілі ператрус.
Спачатку ў кватэру ўвайшлі трое асобаў, якія прадставіліся супрацоўнікі міліцыі. Пасьля ўвайшло яшчэ пяць чалавек у цывільным. Яны заявілі, што ім трэба агледзіць кватэру. У выніку яны забралі аргтэхніку, носьбіты інфармацыі, а таксама некаторыя кнігі й брашуры.
Андрэя Саротніка і Ўладзімера Кішкурну адвезьлі ў Цэнтральны РУУС, дзе пратрымалі да 3 гадзінаў ночы. Актывістам партыі не патлумачылі, у чым прычына затрыманьня.
Кіраўнік партыі БНФ Вінцук Вячорка ў інтэрвію “Радыё Свабода” заявіў, што расцэньвае гэта як факт ціску на чальцоў ягонай партыі.