Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь пачынае купляць расейскую нафту па новай цэнавай формуле 10:09, 01/02/2007
Беларусь з 1 лютага 2007 года пачынае купляць расейскую нафту па новай цэнавай формуле. Сутнасць новай формулы ў прывязцы цаны паставак у Беларусь не да нутрарасейскай цаны, а да сусветнай, ад якой адымаюцца выдаткі на фрахт, партовыя зборы і іншыя транспартныя выдаткі.
У 2007 годзе пошліна будзе спаганяцца з каэфіцыентам у памеры 0,293 да стаўкі агульнай экспартнай пошліны на нафту, і складзе $53 за 1 тону, перадае “Інтэрфакс”.
Да 1 студзеня 2007 года Расея не спаганяла экспартную пошліну пры пастаўках нафты ў Беларусь.
Па разліках беларускага боку, цана паставак па новай формуле складзе ў лютым $225 за 1 тону (з улікам экспартнай пошліны ў памеры $53 за 1 тону). Гэта супастаўляецца з цаной паставак у Беларусь у кастрычніку–снежні 2006 года, гэта значыць, да ўвядзення экспартнай пошліны.
У лютым 2007 года ў Беларусь будуць пастаўляць “Роснефть”, “ЛУКОЙЛ”, “ТНК-ВР”, “Газпром нефть” і “Русснефть”.