Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітыкі падтрымліваюць патрабаванні прадпрымальнікаў 16:13, 01/02/2007
Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыняла заяву ў падтрымку патрабаванняў прадпрымальнікаў па Указе № 760.
ЗАЯВА
Рэалізацыя нормаў Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 года №760 (дадатак да ўказу №285 “Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці”) парушае прынцып роўнасці ўсіх форм уласнасці, права грамадзянаў на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці і распараджэнне прыватнай уласнасцю (артыкулы 13 і 44 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
Абмежаванні па выкарыстанні індывідуальнымі прадпрымальнікамі наёмнай працы на ўмовах блізкага сваяцтва адкрыта носяць дыскрымінацыйны характар. Яны прывядуць да масавага спынення дзейнасці ІП і парушэння права на працу сотняў тысяч іх працаўнікоў (артыкул 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь);
Пашырэнне пераліку тавараў, забароненых да рэалізацыі індывідуальнымі прадпрымальнікамі, супярэчыць антыманапольнаму заканадаўству і парушае іх права ўласнасці ў частцы яе распараджэння.
Прымусовыя плацяжы на карысць ФСЗН – манапаліста страхавых паслуг – пазапраўныя і будуць у абавязковым парадку вернутыя ва ўмовах незалежнай судовай улады!
Нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасць, уваходзяць у відавочную супярэчнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь з прычыны сваёй палітычнай скіраванасці.
Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў падтрымлівае законныя патрабаванні індывідуальных прадпрымальнікаў да Канстытуцыйнага Суду па ацэнцы Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 года № 760 на адпаведнасць Асноўнаму Закону і адмены яго неканстытуцыйных норм.