|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Пуцін стварае праблемы для Лукашэнкі са спазненнем на год 13:03, 01/02/2007
“Больш за тое, я асабіста пра гэта ў свой час казаў”, – сказаў прэзідэнт РФ, паведамляе “Інтэрфакс”. Па словах Пуціна, “пра тое, што мы будзем пераходзіць, скажам, з Беларуссю, на рынкавыя адносіны, мы паінфармавалі нашых калегаў яшчэ тры гады таму, а на пачатку мінулага года, у сакавіку, перадалі нашы прапановы ў пісьмовым выглядзе і, дарэчы, у той момант ніякіх пярэчанняў не было”. “Мы не маглі адкрыць баявыя дзеянні адразу па ўсіх франтах!” Пуцін адзначыў, што летась “у нас насамрэч узніклі праблемы з украінскімі партнёрамі, якія мы ўсё-ткі, нягледзячы на ўсе складанасці, вырашылі да ўзаемнага задавальнення”. “І украінскі, і расейскі бакі прызналі, што гэта аптымальны выхад з той сітуацыі, што склалася цягам апошніх 15 гадоў”, – адзначыў прэзідэнт. “15 гадоў! Расея не толькі дала незалежнасць гэтым рэспублікам, але і цягам 15 гадоў субсідавала ў вялізарных маштабах эканомікі гэтых краін (былога СССР – ІФ), спрыяла ўмацаванню іх незалежнасці і суверэнітэту. Але 15 гадоў – гэта дастаткова і гэта не можа цягнуцца бясконца”, – падкрэсліў У.Пуцін. Па яго словах, “у нас і свае праблемы ёсць, і свае пенсіянеры, свае вайскоўцы, лекары, настаўнікі і гэтак далей, і ў нас вялізная колькасць людзей яшчэ жыве за межамі беднаты”. Прэзідэнт адзначыў, што Расея пераходзіць на рынкавыя стасункі з краінамі былога СССР у энергетычнай сферы “ў мяккім рэжыме, спакойна”. “Але мы не маглі рабіць усё адразу і на Украіне, і ў Беларусі – мы не маглі адкрыць баявыя дзеянні адразу па ўсіх франтах!” – падкрэсліў У.Пуцін. У.Пуцін таксама звярнуў увагу на тое, што пасля пераходу на рынкавыя цэны з Украінай стасункі паміж Масквой і Кіевам ніяк не пагоршыліся. “Характар нашых стасункаў ад гэтага горш не стаў, наадварот, яны сталі лепшыя, мацнейшыя і надзейнейшыя і для Расеі, і для Украіны”, – адзначыў прэзідэнт РФ. Пры гэтым ён сцвярджаў, што “мы заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу ўкраінскаму народу, украінскаму ўраду і прэзідэнту, калі нас пра гэта папросяць, у дадзеным выпадку ў энергетычнай сферы”. “Мы заўсёды гатовыя падтрымаць, нават дзесьці сысці ад рынку”, – падкрэсліў У.Пуцін. Аднак галоўнае, па яго словах, гэта тое, што “мы ўзгаднілі рынкавы характар нашых стасункаў на сёння і на перспектыву”. У.Пуцін згадаў пажаданне аднаго з сваіх еўрапейскіх калег пра тое, каб Расея не мяняла сваю палітыку па энерганосьбітах у дачыненні Украіны, калі “Януковіч набярэ сілу”, і прывёў на прэс-канферэнцыі свой адказ гэтаму суразмоўцу: “Мы і не збіраліся. У нас было не палітычнае рашэнне, а эканамічнае”. Пуцін пакуль не адмаўляецца ад “саюза” з Беларуссю Сёння прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што Расея не адмаўляецца ад стварэння “саюзнай дзяржавы” з Беларуссю. “Мы з Беларуссю збіраемся працягваць будаванне “саюзнай дзяржавы”, – сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Крамлі. Ён падкрэсліў, што Расея рада і вітае змены, якія “беларускае кіраўніцтва зрабіла ў плане прывядзення да агульнага назоўніка тарыфаў на нафту і нафтапрадукты”. “Гэта рэальны крок да стварэння паўнавартаснага Мытнага саюза”, – адзначыў У.Пуцін, перадае “Інтэрфакс”. Расейскі прэзідэнт нагадаў, што нягледзячы на некаторыя складанасці з Беларуссю сёлета, дзве краіны ўсё-ткі падпісалі пагадненні і аб транзіце, і пра змене цэнаў на энерганосьбіты. “Нават не важна, колькі плацяць сёння – важна, што мы зафіксавалі ў дакументах усе этапы пераходу да рынка, зрабілі гэта мякка, цягам чатырох гадоў, у абсалютна сяброўскім кантэксце”, –адзначыў У.Пуцін. Як падкрэсліў прэзідэнт РФ, “вядома, магчыма, хацелася, каб і далей усё было па-ранейшаму, але гэта немагчыма, калі мы розныя дзяржавы”. "Мы разлічваем і на тое, што ў выхадзе на адзіную валюту таксама яшчэ не ўсё страчана. Я упэўнены, што нашы беларускія партнёры здолеюць прааналізаваць рэаліі, здолеюць зразумець надзейнасць расейскай эканомікі і расейскай нацыянальнай валюты”, – адзначыў прэзідэнт РФ. Разам з тым, ён выказаў здагадку, што Расея і Беларусь, “магчыма, выйдуць на агульную валюту, не на расейскі рубель, і не на беларускі”. “Або як мы першапачаткова планавалі, выйсці спачатку на расейскі рубель. Гэта ўсё магчыма”, – сказаў прэзідэнт РФ.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|