Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Бяляцкі: «Мы хочам убачыць рэальнае паляпшэнне сітуацыі»
11:36, 01/02/2007

Гаспадарчая ўправа Кіраўніцтва справаў прэзідэнта працягнула на год дамову аб арэндзе памяшканьня для Беларускага Хэльсінкскага камітэту, які раней змусілі пакінуць офіс. «Цяжка казаць пра нейкія зьмены ў палітыцы і ў адносінах да трэцяга сэктару, грамадзкіх арганізацыяў. Мы мусім убачыць не адзінкавыя факты ці рашэньні, якія прымаюцца, мабыць, на самым высокім узроўні. Мы мусім убачыць рэальнае паляпшэнне сытуацыі для дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у межах Беларусі. Я нагадаю, што напрыклад, за апошнія сем гадоў ніводная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі Міністэрствам юстыцыі зарэгістраваная не была», -- ацэньвае гэты факт у интэрв’ю “Радыё Свабода” вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Па меркаваньні Бяляцкага, ўсё пакажа блізкая будучыня: “ці гэта сапраўды пачатак адкручваньня гаек, ці гэта ўсё ж адзінкавая акцыя піярнага пляну, якая фактычна не мяняе агульнай сітуацыі”.

“Мы сёньня маем сем асобаў, якія сядзяць адназначна паводле палітычных матываў, і сапраўды беларускія ўлады павінны знайсьці магчымасьць выпусьціць іх — гэта і Аляксандра Казуліна, і Зьмітра Дашкевіча, і Артура Фінькевіча, і іншых. І прынамсі старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы пра гэта казаў адназначна: пакуль ня будуць выпушчаныя палітычныя вязьні, перамоваў Рада Эўропы праводзіць ня будзе”, -- сказаў праваабаронца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: