Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пуцін: «Мы не абавязаныя субсідаваць эканомікі іншых краін»
11:48, 01/02/2007

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін аспрэчвае сцвярджэнне пра тое, што Расея выкарыстоўвае эканамічныя рычагі для дасягнення знешнепалітычных мэтаў. “Нам увесь час навязваюць тэзіс пра тое, што Расея выкарыстоўвае эканамічныя рычагі для дасягнення знешнепалітычных мэтаў – гэта не так”, – адзначыў У.Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Крамлі. “Расейская Федэрацыя цалкам і ў поўным аб’ёме заўсёды выконвала і збіраецца выконваць у будучыні ўсе свае абавязальніцтвы, але мы не абавязаныя субсідаваць эканомікі іншых краін у вялізных памерах, супастаўных з іх бюджэтамі”, – падкрэсліў расейскі прэзідэнт, відавочна намякаючы Беларусь.

Па словах Пуціна, гэтага не робіць ніхто. “Чаму гэтага патрабуюць ад нас?” – сказаў прэзідэнт Расеі, перадае “Інтэрфакс” .

“Тое, што мы робім і тое, пра што мы дамаўляемся з транзітнымі краінамі, накіраванае найперш на забеспячэнне інтарэсаў асноўных спажыўцоў”, – падкрэсліў У.Пуцін.

Ён запэўніў, што эксперты ў дадзенай сферы “гэта выдатна разумеюць”. “Уявіце сабе, што з Украінай мы штогод падпісвалі кантракт як на пастаўку (энергарэсурсаў) ва Ўкраіну, так і на транзіт у Заходнюю Еўропу, і заўсёды спажыўцы ў Заходняй Еўропе залежалі ад таго, дамовімся мы з нашымі ўкраінскімі партнёрамі ці не дамовімся”, – сказаў прэзідэнт.

Па яго словах, цяпер Расея стварыла рынкавыя ўмовы транзіту энергарэсурсаў.

“Трэба сказаць нам дзякуй, але замест гэтага мы бачым нядобрасумленнае стаўленне да інтэрпрэтацыі тых падзей, што адбываюцца. І, вядома, гэта робяць нядобразычліўцы Расейскай Федэрацыі – я не кажу пра тое, што гэта робіцца ў дзяржаўным маштабе – але такія сілы ёсць”, – падкрэсліў У.Пуцін.

Ён назваў нядобразычліўцамі тых, хто неаб’ектыўна і няправільна піша пра сітуацыю ў гэтай сферы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: