Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Полацкага актывіста сілаю перавезьлі ў віцебскі суд 11:24, 01/02/2007
31 студзеня да Сяргея Рабцава завіталі міліцыянты і запатрабавалі ехаць зь імі на суд у Віцебск. На пярэчаньні, што ён ня можа пакінуць інвалідную маці, міліцыянты спаслаліся на загад і сілай запіхнулі ў машыну, паведаміла “Радыё Рацыя”.
Перад гэтым Рабцаў пасьпеў патэлефанаваць праваабаронцы Паўлу Левінаву. Той зьвярнуўся ва Упраўленьне ўнутраных справаў аблвыканкаму з пытаньнем, хто панясе адказнасьць, калі актывіста арыштуюць на некалькі сутак і зь ягонай маці нешта здарыцца. Пасьля роздуму Левінаву патэлефанавалі з упраўленьня і запэўнілі, што дамовіліся з судзьдзёю на штраф.
Судзьдзя Смалякова паседжаньне так і не распачала, бо Рабцаву трэба было азнаёміцца са справай і выклікаць адваката. Суд пройдзе 20 лютага.
Рабцава абвінавачваюць у тым, што быццам хуліганска паводзіў сябе падчас паседжаньня абласной тэрытарыяльнай камісіі, якая разглядала ягоную скаргу на адмову ў рэгістрацыі. Падставай стала патрабаваньне правесьці адкрытае паседжаньне. Сам Рабцаў лічыць, што прычына ў нежаданьні разглядаць ягоную заяву на парушэньні закону адказнымі асобамі Полацку.
— Мясцовы выбаркам склаў у адносінах да мяне хлусьлівую заяву з хлусьлівымі зьвесткамі, — адзначыў Рабцаў. — Толькі таму, што я давёў недапушчальныя парушэньні ўладаў Полацку, пракуратуры, міліцыі й абласной пракуратуры, якія зьвязаныя з пазаконнай дзяльбой дзяржмаёмасьці.
Па гэтай жа справе ўжо атрымаў штраф навапалачанін Валеры Шаўчэнка, а вядомы апазыцыянэр Валеры Шчукін адсядзеў пяць сутак.