Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Транснефть» пачала працаваць над пашырэннем нафтавых тэрміналаў 13:54, 01/02/2007
Уладзімір Пуцін даў даручэнне ўраду, і кампанія “Транснефть” “практычна прыступіла ўжо да працы над планам пашырэння тэрміналаў у Прыморску (Ленінградская вобласць) дадаткова на 50 млн. тон нафты”. Пра гэта расейскі прэзідэнт паведаміў 1 лютага на прэс-канферэнцыі ў Маскве. “Гэта істотна знізіць нашу залежнасць ад транзітных краін”, – падкрэсліў У.Пуцін.
Раней, па яго словах, цяперашнія транзітныя маршруты “і па нафце, і па газе праходзілі альбо па тэрыторыі нашай адзінай дзяржавы, Савецкага Саюза, альбо па тэрыторыі краін так званага ўсходняга блока”. “Увогуле не было ніякіх праблем. А цяпер яны ўзніклі, бо транзітныя краіны як бы ўсвядомілі сваю значнасць і хочуць атрымоўваць адпаведныя сродкі за транзіт. Але мы і так плацім 4,2 млрд. даляраў транзітным краінам. І таму калі гэтая лічба будзе зашкальваць – яна, на нашу думку, усё-ткі ўжо зашкальвае – мы, вядома, будзем шукаць шляхі прамых паставак. Для гэтага мы будуем газаправод па дне Балтыйскага мора. Для гэтага мы будзем пашыраць нашы магчымасці па перавалцы, скажам, нафты на паўночным захадзе. Мы праклалі газавую нітку па дне Чорнага мора, “Голубой поток”. Думаем цяпер над тым, каб пракласці другую з магчымым выхадам потым альбо ў Паўднёвую Еўропу, альбо ў Цэнтральную Еўропу, магчыма, у Вугоршчыну, магчыма, у іншую цэнтральнаеўрапейскую краіну, магчыма, у Аўстрыю альбо ў Італію, альбо ў Ізраіль”, – адзначыў У.Пуцін.
“Мы будзем паскоранымі тэмпамі прасоўваць будаўніцтва з выхадам трубаправодных сістэм на бераг Ціхага акіяна, з тым, каб напроста выйсці на рынкі Азіі. І я нічога не бачу дрэннага ў тым, што нашы асноўныя спажыўцы ў Еўропе гавораць альбо пераходзяць да дыверсіфікавання сваёй энергетычнай палітыкі. Нас гэта не палохае, таму што мы, у сваю чаргу, дыверсіфікуем шляхі дастаўкі да розных спажыўцоў і на розныя рынкі”, – падкрэсліў расейскі прэзідэнт.