Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь назвала цану зямлі пад расейскімі трубамі
17:47, 02/02/2007

У Беларусі плануюць усталяваць плату за зямлю з ляснога фонду, што адведзена пад трубаправоды, лініі электраперадач і іншыя лінейныя аб’екты. Як паведаміў сёння журналістам старшыня беларускага Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, распрацаваны адпаведны праект прэзідэнцкага ўказа, які знаходзіцца на ўзгадненні ва ўрадзе. Па яго словах, згодна з гэтым дакументам беларускія прадпрыемствы – уладальнікі лінейных аб’ектаў будуць плаціць падатак за замацаваную за імі лясную зямлю.

Замежным фірмам зямля з ляснога фонду, па якой, напрыклад, праходзіць газаправод, будзе перададзеная ў арэнду. І, натуральна, будзе спаганяцца арэндная плата. Аднак, па словах Кузняцова, “ніхто нікога не распране – сумы будуць капейкавыя”. Мяркуюць, што краіна будзе атрымоўваць ад гэтага каля $8 млн. у год. У тым ліку падатак на зямлю з беларускіх кампаній складзе не на шмат больш за $3 млн., а арэндная плата з замежных фірм – каля $5 млн.

Замежныя фірмы – гэта расейскія кампаніі, бо менавіта яны валодаюць на тэрыторыі Беларусі ўчасткам газаправода Ямал–Еўропа, а таксама нафтапрадуктаправодамі.

Увядзенне падатку Кузняцоў папрасіў не звязваць з апошнім рознагалоссем Беларусі з Расеяй і растлумачыў, што яшчэ ў жніўні 2006 года пры ўзгадненні пытанняў адводу зямельных участкаў ляснога фонду была пастаўленая ўмова выдачы ахоўнай зоны ў карыстанне альбо ў арэнду, перадае ПРАЙМ-ТАСС.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: