Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Барыс Нямцоў: «Расея толькі ідзе па слядах Беларусі»
11:47, 02/02/2007

Расея ў частцы абмежавання грамадзянскіх свабодаў ідзе па шляху Беларусі, хоць трэба браць прыклад не з Менска, а з Кіева. Пра гэта піша Барыс Нямцоў ва ўкраінскай газеце “Дело”. “Я згодны з высновай Міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, якая ў сваім штогадовым дакладзе “Аб стане свабоды ў свеце” назвала Расею нявольнай краінай. Але не згодны з тым, што Расеі паставілі мінімальна магчымы бал за ўзровень грамадзянскіх свабодаў і, такім чынам, прыраўнялі нас да Кубы, Лівіі і Паўночнай Карэі, Беларусі. Тое, што Расея краіна нявольная, зразумела. Але яна – не Паўночная Карэя, інакш я цяпер каментары даваць бы не змог. Расея ідзе па слядах Беларусі, але мы яшчэ не Беларусь, не Узбекістан і не Туркменістан”, – піша Нямцоў.

У сваім артыкуле Барыс Нямцоў нагадвае, “за гады кіравання таварыша Пуціна былі забітыя больш за 20 журналістаў”.

“Пуцін разглядае журналістаў як сваіх асабістых ворагаў. Жыццё іх падвяргаецца пагрозам і небяспецы. Гэта ўсё так, мы рухаемся ў змрочны бок Беларусі, але мы яе яшчэ не дасягнулі. Ад Беларусі мы адстаём гадоў на пяць”, – працягнуў Нямцоў.

“З Пуціным краіна будзе каціцца ўніз і надалей. Трэба дамагчыся сумленных прэзідэнцкіх выбараў і дэмакратычным шляхам абраць уладу. Трэба вельмі акуратна дэмантаваць гэтую “кдб-эшную” сістэму, якую ён пабудаваў і вярнуць свабоду слова людзям, свабоду дэманстрацый, сумленныя выбары, дазволіць апазіцыі спакойна дзейнічаць. Трэба браць прыклады не з Менска, а з Кіева”, – перакананы сябра СПС.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: