Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Радзе Еўропы занепакоеныя станам грамадзянскай супольнасці Беларусі
14:24, 02/02/2007

Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных недзяржаўных арганізацый (МНДА) Рады Еўропы выказалі занепакоенасць сітуацыяй з станам грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 30 студзеня на паседжанні ў Страсбургу. Тэкст рэзалюцыі знаходзіцца на афіцыйным сайце Рады Еўропы.

“Канферэнцыя МНДА занепакоеная сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, парушэннямі падчас выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў 14 студзеня 2007 года, заканадаўчымі абмежаваннямі (яны ўсё больш узрастаюць) дзейнасці НДА, прафсаюзаў, СМІ і Інтэрнэту, рэпрэсіямі супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.

У дакуменце падкрэсліваецца, што візіт у Беларусь старшыні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэна стаў “відавочнай дэманстрацыяй таго, што Рада Еўропы гатовая да дыялогу”. Удзельнікі канферэнцыі выказалі надзею, што абвяшчэнне беларускімі ўладамі зацікаўленасці ў развіцці супрацоўніцтва азначае сапраўднае жаданне дэмакратычных зменаў, канчатковая мэта якіх – будаванне дэмакратычнага грамадства і ўступленне Беларусі ў Раду Еўропы.

Пры гэтым у рэзалюцыі падкрэсліваецца, што для пачатку дыялогу неабходна выкананне беларускімі ўладамі дзвюх умоў – вызваленне палітычных зняволеных і завяршэнне расследаванняў па справах зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

Удзельнікі канферэнцыі таксама заклікалі беларускія ўлады “неадкладна спыніць ціск на палітычныя партыі, недзяржаўныя арганізацыі і іх актывістаў”. Рэзалюцыя таксама заклікае афіцыйны Менск “паважаць свабоду інфармацыі і не перашкаджаць працы незалежных СМІ”.

Даведка БелаПАН. Канферэнцыя МНДА – адна з чатырох структур Рады Еўропы разам з ПАРЕ, Камітэтам міністраў і Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы. Канферэнцыя аб’ядноўвае больш як 400 няўрадавых арганізацый з 47 краін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: