Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэфіцыт свабоднай прэсы ў Бабруйску
16:34, 02/02/2007

Бабруйскі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук” адмовіўся падоўжыць дамову аб рознічнай рэалізацыі грамадска-палітычнай газеты “Бобруйский курьер”. У вуснай форме пра гэта рашэнне выканаўцу абавязкаў галоўнага рэдактара газеты Анатолю Санаценку паведаміла начальніца бабруйскага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” Т.І.Бежалева.

Фармальная падстава адмовы ў падаўжэнні дамовы – нізкая рэалізацыя газеты. На працягу 16 гадоў газета рэалізоўвалася ў шапіках “Саюздруку” і ніколі не станавілася ініцыятарам якіх-небудзь канфліктаў з гэтай арганізацыяй. Аднак ніколі “Бобруйский курьер” не абыходзіў увагай нават самыя малыя падзеі ў грамадскім і палітычным жыцці горада, паведамляе арганізацыя “Праваабарончы альянс”.

Адно з пацверджанняў таму – асвятленне галадоўкі пратэсту прафсаюзнай актывісткі Алены Захожай на ААТ “Белшына”. “Бобруйский курьер” стаў адзінай газетай у горадзе, на чыіх старонках з’явілася інфармацыя пра галадоўку. І такіх прыкладаў мноства. Гэта дынамічнае, незалежнае выданне, якое ўвесь час развіваецца. Нядаўна газета цалкам змяніла яшчэ і знешні выгляд, чым яшчэ больш прыцягнула як чытачоў, так і рэкламадаўцаў. Так што пра “невыгоднасць рэалізацыі” не можа быць і гаворкі. Хутчэй, гаворка пра “няправільнасць” грамадска-палітычнай пазіцыі газеты.

Сёння ААТ “Магілёўсаюздрук” – манапаліст у галіне “беспраблемнай” рэалізацыі друкаваных выданняў у Бабруйску. Такім чынам, гэтая раптоўная адмова не што іншае як эканамічная пятля на шыі “Бобруйского курьера”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: