Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура яшчэ не разглядзела скаргу аб парушэнні правоў Шчукіна
15:04, 02/02/2007

“Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала адказ на патрабаванне прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні правоў журналіста Валерыя Шчукіна падчас правядзення мясцовых выбараў, якую накіравала 21 студзеня ў пракуратуру Віцебскай вобласці.

У лісце паведамляецца, што зварот перанакіраваны ў пракуратуру Першамайскага раёна Віцебска старшаму саветніку юстыцыі В. Ягораву “для разгляду... аб парушэнні старшынёй участковай выбарчай камісіі участка для галасавання №52 па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 25 склікання права сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Шчукіна В.А.”

Нагадаем, 12 студзеня 2007 падчас датэрміновага галасавання Ніна Шубіна, старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №52 Віцебска, ўручыла журналісту Валерыя Шчукіну, ёй жа падпісаны дакумент. У паперы ўказвалася, што рашэннем камісіі час прысутнасці В. Шчукіна на выбарчым участку абмежаваны адной гадзінай. У гэты ж і наступныя дні журналіста не дапускалі працаваць на ўчастку.

У лісце, які БАЖ даслаў у пракуратуру, звяртаецца ўвага на тое, што дадзенае абмежаванне не прадугледжана законам. А ўчастковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання №52 і яе старшыня парушылі сваімі дзеяннямі правы журналіста прадугледжаныя Законам аб друку і выбарчым кодэксам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: