Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зняволеныя спяць у калідорах?
12:00, 02/02/2007

У рэдакцыю газеты “Комсомольская правда в Беларуси” патэлефанаваў чытач: “У наваполацкай калоніі людзі спяць у калідорах, ложкаў у камерах не хапае. Спаць у калідоры дазваляюць тым, хто цішэйшы, хто асуджаны, напрыклад, па эканамічных артыкулах...”

Газета датэлефанавалася ў выпраўленчую калонію №10 Наваполацка.

– Так, колькасць у нас перавышае ліміт прыкладна на 500 чалавек, – прызналі ў выхаваўчым аддзеле калоніі. – Але ўсе яны забяспечаныя спальнымі месцамі! Праблемы былі, але мы паставілі дадатковыя ложкі ў жылых секцыях. Калі ідзе рамонт, які самі асуджаныя і выконваюць, тады яны спяць у іншых секцыях або ў ленінскіх пакоях...

– Гэта які пакой Леніна?

– Так, то бок не, гэта пакоі выхаваўчай працы. Там тэлевізар, газеты. Бывала, там спалі. Але цяпер усё ў парадку!

– Гэта значыць, людзей у калідорах няма?

– Уначы ў калідорах асуджаныя ёсць. Гэта начныя днявальныя з асуджаных. Яны днём спяць, а ўначы так, знаходзяцца ў калідорах. Але не спяць, а глядзяць за парадкам! Грошы за гэта атрымоўваюць! У іх у калідоры нешта накшталт паста: крэсла, стол.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: