Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімір Здановіч: Беларусь пяройдзе да ўсеагульнай платнай адукацыі 10:06, 02/02/2007
Старшыня пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Уладзімір Здановіч паведаміў пра розныя варыянты развіцця адукацыі ў Беларусі. Прэс-канферэнцыя “дэпутата”, арганізаваная бізнэс-парталам “Bel.biz”, адбылася 1 лютага ў пасёлку Ждановічы пад Менскам, паведамляе БелаПАН.
Па словах Здановіча, колькасць навучэнцаў, якія атрымліваюць платную адукацыю, у краіне расце вельмі хуткімі тэмпамі. На сёння амаль дзве траціны студэнтаў атрымоўваюць адукацыю за плату. У.Здановіч лічыць, што краіна “ўсё-ткі пяройдзе да ўсеагульнай платнай адукацыі шляхам выдзялення льготных крэдытаў на адукацыю”. Ён зазначыў, што адбудзецца гэта не праз некалькі гадоў, таму што “наша грамадства пакуль да гэтага не гатова”. “Трэба вялікая падрыхтоўчая праца, у тым ліку і павелічэнне дабрабыту грамадзянаў”, – сказаў У.Здановіч.
Па яго словах, калі зыходзіць з статыстыкі, то да 2010 года адбудзецца рэзкае памяншэнне колькасці абітурыентаў. У гэтай сітуацыі, адзначыў Здановіч, “мімаволі давядзецца скараціць колькасць выкладчыкаў”. Магчымы і іншы варыянт – прыток студэнтаў-замежнікаў. У.Здановіч сказаў, што ў гэтым выпадку з’явіцца магчымасць вучыць беларускіх студэнтаў бясплатна. Цяпер у Беларусі, паводле яго слоў, вучыцца каля 4 тыс. замежных грамадзянаў, іх колькасць плануецца павялічыць у 10 разоў.