Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусы павінны адсвяткаваць Дзень волі на плошчы Каліноўскага
14:10, 05/02/2007

Дэмакратычныя сілы Беларусі падалі заяву ў Менгарвыканкам аб правядзенні 25 сакавіка а 12 гадзіне на плошчы Каліноўскага (былая Кастрычніцкая) акцыі, прымеркаванай да 89-й гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску лідэры палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у аргкамітэт святкавання Дня волі. Дэмакратычныя сілы таксама накіравалі Аляксандру Лукашэнку зварот з лістом, у якім папрасілі яго дазволіць правесці акцыю 25 сакавіка ў цэнтры Менска і асабіста ўзяць удзел у святочных мерапрыемствах. “Мы ўпэўненыя, што такая акцыя толькі падкрэсліць у вачах міжнароднай супольнасці ўяўленне пра Беларусь, як пра сапраўды незалежную і суверэнную дзяржаву, гатовую на рэальныя крокі дзеля дэмакратызацыі, пералічаныя таксама і ў звароце Еўракамісіі ад 17 лістапада 2006 года. Адным з такіх крокаў мусіць стаць спыненне пераследу за грамадска-палітычную дзейнасць, рэалізацыя права на свабоду мірных шэсцяў і мітынгаў”, – гаворыцца ў звароце.

 ПАЛIТЫКА 

Дело Лукашова передано в суд
18:29, 05/02/2007

Дело Константина Лукашова, брата общественного активиста Вячеслава Сивчика, передано в суд Ленинского района Минска. Об этом БелаПАН сообщил В.Сивчик. Дата судебного заседания по делу К.Лукашова пока не назначена.

Зьміцер Хведарук і Алег Корбан у сьледчым ізалятары КДБ
17:37, 05/02/2007

Абодва затрыманыя учора сябры “Маладога Фронту” 18-гадовы Зьміцер Хведарук і 22-гадовы Алег Корбан знаходзяцца ва ўнутранай турме КДБ. Хутчэй за ўсё напрацягу трох дзён супраць іх будуць вынесеныя абвінавачваньні паводле 193 артыкулу Крымінальнага Кодэксу – “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай інфармацыі”. Аб гэтым журналістам паведаміў сёньня прэсавы сакратар “Маладога Фронту” Барыс Гарэцкі.

Лукашэнка зацвердзіў вывазныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
17:00, 05/02/2007

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, які зацвярджае ўнутраны парадак падвышэння ставак экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Тэкст указу № 60 ад 30 студзеня 2007 года размешчаны на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Паводле дакумента, у Беларусі з 1 лютага да 1 красавіка 2007 года стаўка экспартнай мытнай пошліны на сырую нафту складзе 179,7 даляра за тону, на лёгкія і сярэднія дыстыляты і газойлі, звадкаваныя газы, бензол, талуол і ксілолы – 133,4 даляра за тону, на адпрацаваныя нафтапрадукты, алеі, нафтавы вазелін і мінеральныя воскі – 71,8 даляра за тону, паведамляе БелаПАН.

У Менску адкрыецца амбасада Венесуэлы
16:49, 05/02/2007

Амбасада Венесуэлы неўзабаве адкрыецца ў Менску. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. Мяркуюць, што адкрыццё амбасады адбудзецца ў першым квартале 2007 года.

Мінэканомікі не пацвярджае інфармацыі пра падвышэнне цэнаў на транзіт нафты
16:47, 05/02/2007

“Ніякай інфармацыі пра падвышэнне тарыфаў на транзіт нафты па магістральных трубаправодах няма”, – паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі. Гэтая заява была зробленая ў адказ на просьбу пракаментаваць паведамленне расейскіх інфармагенцтваў пра тое, што Мінэканомікі ўвяло новыя тарыфы на транзітную транспартоўку нафты па сістэме магістральных трубаправодаў на тэрыторыі краіны.

«Малады Фронт»:14 лютага акцыя адбудзецца
16:37, 05/02/2007

“Нягледзячы на рэпрэсіі, акцыя, прымеркаваная да Дня святога Валянціна, пройдзе ў традыцыйным фармаце”, – паведаміў 5 лютага падчас прэс-канферэнцыі адзін з лідэраў “Маладога Фронту” Барыс Гарэцкі. Па яго словах, 14 лютага адбудзецца традыцыйная, дзесятая, акцыя, прысвечаная святкаванню Дня святога Валянціна пад дэвізам “Беларусь – у Еўропу”. Заяўка на яе правядзенне ўжо пададзеная ў Менгарвыканкам.

«Economist»: Запад может поговорить с белоруской номенклатурой
15:20, 05/02/2007

В любой период за последние 12 лет такой поворот событий был бы не просто неправдоподобным, но сенсационным. Александр Лукашенко из Беларуси осудил Россию и высоко отозвался о Западе, пишет влиятельный британский журнал «Economist».

Ходорковскому и Лебедеву предъявлены новые обвинения
14:51, 05/02/2007

Генпрокуратура России предъявила экс-главе компании ЮКОС Михаилу Ходорковскому и главе группы МЕНАТЕП Платону Лебедеву новое обвинение - в легализации денежных средств. Ему предъявлено обвинение по двум статьям Уголовного кодекса РФ - ст.160 (хищение путем присвоения), ст.174 (легализация (отмывание) денежных средств). Ходорковскому вменяется хищение порядка 23-25 млрд долларов (к примеру, состояние Абрамовича - $18 млрд). Ходорковский своей вины не признал.

Расейскі МЗС пагражае санкцыямі транзіцёрам нафты і газу
14:36, 05/02/2007

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў паведаміў, што не выключае ўвядзення санкцый з боку краін-удзельніц Энергетычнай хартыі супраць дзяржаў, якія перашкаджаюць транзіту энерганосьбітаў з Расеі ў Еўропу. “Сёння можна адзначыць, што некаторыя транзітныя краіны ствараюць перашкоды для транзіту энергарэсурсаў, у той час як з’яўляюцца сябрамі Энергетычнай хартыі, таму ўдзельнікі гэтай дамовы могуць ужыць санкцыі для таго, каб дысцыплінаваць адпаведныя краіны”, – растлумачыў Лаўроў, паведамляе Лента.Ру.

У магчымасць стварэння саюзнай дзяржавы з Беларуссю вераць толькі 6% расейцаў
14:30, 05/02/2007

Даследаванні сацыёлагаў паказваюць, што за апошнія два гады колькасць расейцаў, якія вераць у рэальнасць стварэння “саюзнай дзяржавы” паміж Расеяй і Беларуссю, паменшылася з 13% да 6%. З 47% да 40% скарацілася колькасць тых, хто лічыць, што працэс аб’яднання ўсё-ткі ідзе, пры гэтым доля тых, хто лічыць, што “працэс відавочна зайшоў у тупік”, узрасла з 24% да 32%, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на апошнія дадзеныя Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (“ВЦИОМ”).

Беларусь рэзка павялічыла тарыфы на транзіт расейскай нафты
14:28, 05/02/2007

Міністэрства эканомікі Беларусі ў пяць разоў падвысіла тарыфы на транзіт расейскай нафты па сістэме магістральных трубаправодаў. Мінэканомікі ўсталявала тарыфы на паслугі па транзіце нафты без НДС (падатак на даданы кошт) у памеры ад $1,26 да $3,5 за тону на 100 кіламетраў. Наяўныя цяпер тарыфы на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі былі ўзгодненыя з Мінпалэнерга Расеі яшчэ ў снежні 1995 года ў далярах і з таго часу не змяняліся: яны складалі $0,41 – $0,6 за тону, паведамляе ІА “Новый Регион”.

Вярхоўны суд прыпыніў справу наконт дзейнасьці ПКБ
14:22, 05/02/2007

Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў разгляд пазову міністэрства юстыцыі да Партыі камуністаў беларускай, паведаміла “Радыё Свабода”. Такое рашэньне было вынесенае пасьля таго, як афіцыйны прадстаўнік міністэрства Аляксандар Харытон паведаміў, што ў гэтай справе з’явіліся новыя абставіны, і міністэрства хацела б пашырыць пазоўныя патрабаваньні.

Алег Корбан – у сьледчым ізалятары КДБ
14:13, 05/02/2007

Сваякі Алега Корбана паведамілі «Радыё Свабода», што хлопца трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ. Месца знаходжаньня сябра “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука невядомае. Ягоныя паплечнікі не выключаюць, што ён цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага, але не губляюць надзеі і дзяжураць ля будынку суду Савецкага раёну Менску.

Ціск улад на незалежныя СМІ ўзмацніўся
13:00, 05/02/2007

У Беларусі ў 2006 годзе ўзмацніўся ціск улад на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Такая выснова знаходзіцца ў справаздачы, апублікаванай 5 лютага амерыканскім Камітэтам абароны журналістаў (КАЖ).

ВЦИОМ: Калі ў Менску будзе рэвалюцыя, Расеі не трэба ўмешвацца
13:00, 05/02/2007

Больш як палова расейцаў (52%) лічыць, што калі ў Менску пачнецца рэвалюцыя, Расеі лепш у гэта не ўмешвацца. Па дадзеных апытання “ВЦИОМ”, колькасць прыхільнікаў неўмяшання ў такія падзеі ў Беларусі за два гады павялічылася на 12% (тады пра гэта казалі 40% рэспандэнтаў). Акрамя таго, у параўнанні з 2005 годам, удвая знізілася і доля тых, хто лічыць, што трэба падтрымаць у гэтым выпадку Аляксандра Лукашэнку – з 24% да 12%. Менш стала і прыхільнікаў таго, каб расейскія ўлады ў выпадку спробы перавароту ў Менску дапамаглі палітычным сілам Беларусі знайсці кампраміс (з 23% да 18%). Толькі 5% лічаць, што расейскім уладам варта падтрымліваць апазіцыйныя Лукашэнку сілы.

Михаил Саакашвили: «Впервые слышу, что Беларусь может стать членом ГУАМ»
11:33, 05/02/2007

Президент Грузии Михаил Саакашвили в интервью радиостанции «Эхо Москвы» заявил, что «впервые слышит» о том, что Беларусь может стать членом ГУАМ . «Я первый раз от вас об этом слышу… Есть сложности в Беларуси, что скрывать. И заявления были с обеих сторон и как бы у Беларуси сложная ситуация в целом, хотя несмотря на все это экономические отношения наши развивались», -- заявил президент Грузии.

Кіраўніцтва Еўразвяза абмяркуе з Расеяй становішча ў Беларусі
10:54, 05/02/2007

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў і “тройка” ЕЗ (дзейны старшыня Еўразвяза, наступны старшыня ЕЗ і пастаянны прадстаўнік ЕЗ) абмяркуюць у Маскве развіццё стасункаў паміж Расеяй і Еўразвязам, а таксама шэраг міжнародных праблем. “Чакаюць, што сустрэча будзе прысвечаная стасункам Расеі і ЕЗ (у тым ліку ў сферы энергетыкі), міжнародным пытанням, такім як сітуацыя на Блізкім Усходзе, Іране, Косава, а таксама пытанням, звязаным з агульнымі суседзямі Расеі і ЕЗ, такімі як Паўднёвы Каўказ, Малдова і Беларусь”, – гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Маскве.

У беларускай газеце на правах рэкламы апублікаваны кампрамат на Пуціна
10:36, 05/02/2007

У беларускай газеце “Знамя юности” 2 лютага апублікаваныя фатаграфіі інтэр’еру салона самалёта Мул-96-300-ПУ(М), на якім нібыта лётае прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Здымкі перадрукаваныя з аднаго з блогаў “Живого журнала”. На іх можна бачыць багатае ўбранне салона з даволі рэзкімі каментарамі наведвальнікаў блога.

Второсортные пенсионеры
10:27, 05/02/2007, Валерий Щукин, правозащитник

Начало февраля 2007 года ознаменовалось в нашем государстве неприметным, на первый взгляд, судебным процессом: Верховый суд приступил к рассмотрению жалобы пенсионеров на Министерство юстиции, отказавшего белорусским аксакалам в регистрации.

«Независимая газета»: Менск папоўніць бюджэт за кошт бізнэса Расеі
10:09, 05/02/2007

Улады Беларусі спадзяюцца папоўніць бюджэт на 5 млн. даляраў за кошт расейскіх кампаній. Менавіта столькі ў агульнай складанасці, па падліках менскіх службоўцаў, набярэцца ад узносаў расейцаў за арэнду беларускіх лясных земляў, занятых пад сістэмы транзіту энергарэсурсаў, падлічыла “Независимая газета”.

Лукашэнка надзяліў сына вялікімі паўнамоцтвамі ў Савеце бяспекі
09:58, 05/02/2007

У канцы мінулага тыдня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра крок кіраўніка дзяржавы па дэбюракратызацыі ўласнай адміністрацыі. Згодна з Указам кіраўніка дзяржавы колькасць супрацоўнікаў яго адміністрацыі скарочаная на пяць чалавек. Аднак калі быць больш дакладнымі, то Адміністрацыя прэзідэнта скарацілася на пяць чалавек з адначасовым павелічэннем на два службоўцы штата Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Два супрацоўніка Адміністрацыі прэзідэнта перададзеныя ў Савет бяспекі для забеспячэння дзейнасці Віктара Лукашэнкі, піша сёння «Ежедневник».

Вярхоўны суд можа закрыць Партыю камуністаў Беларускую
09:54, 05/02/2007

Разгляд пазову аб спыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) пачнецца 5 лютага ў Вярхоўным судзе Беларусі. Пазоў аб спыненні дзейнасці ПКБ ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі.

Мінюст папярэдзіў тры апазіцыйныя партыі
09:49, 05/02/2007

Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджанні тром палітычным партыям – Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі жанчын “Надзея”.

Масавыя затрыманьні ў Менску актывістаў «Маладога Фронта»
09:43, 05/02/2007

Супрацоўнікі АМАПа затрымалі ўчора ў Менску каля 30 сяброў арганізацыі “Малады фронт”. Гэта адбылося ў той час, калі праходзіла паседжаньне цэнтральнай рады арганізацыі ў прыватнай кватэры на вуліцы Цнянскай. У гэты ж дзень на кватэрах актывістаў “Маладога Фронта” адбыліся ператрусы.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Строительство АЭС в Беларуси планируется начать в 2008 году
15:05, 05/02/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларусь планирует получать не менее 20% энергоресурсов через порты Черного и Балтийского морей
18:30, 05/02/2007

Беларусь планирует получать не менее 20% энергоресурсов через порты Черного и Балтийского морей. Об этом сообщил председатель Президиума Национальной академии наук Михаил Мясникович сегодня на пресс-конференции.

В Киеве пройдут белорусско-украинские консультации по проблемам энергобезопасности
18:04, 05/02/2007

6-7 февраля в Киеве пройдут консультации украинского и белорусского министров энергетики с участием руководителей концернов "Белэнерго" и "Белнефтехим", а также вице-премьеров двух стран Владимира Семашко и Николая Азарова.

Мясникович планирует строить угольную электростанцию
17:03, 05/02/2007

В Беларуси планируется строительство угольной электростанции мощностью 600 МВт. Об этом сообщил председатель Президиума НАН Беларуси Михаил Мясникович сегодня на пресс-конференции.

Киркоров переписал для Колдуна песню «Модерн Толкинг»?
11:11, 05/02/2007

В редакцию «КП в Беларуси» попали музыкальные файлы, прослушав которые, и без специального образования можно убедиться - припев песни участника «Евровидения» от Беларуси Дмитрия Колдуна Work you magic один в один похож на песню Modern Talking - Last exit to Brooklin, только в слегка замедленном варианте. По крайней мере, первые восемь нот легендарного припева и общий мотив мелодии до боли напоминают знакомый всему миру припев легендарной песни Modern Talking. В компании «Филипп Киркоров продакшн» комментариев на эту тему пока получить не удалось.

Количество пользователей мобильной связи превысило 6 миллионов человек
11:03, 05/02/2007

В начале февраля количество пользователей мобильной связи в Беларуси превысило 6 млн. 53 тыс., в том числе стандарта GSM - 5 млн. 960 тыс. Об этом свидетельствуют данные, которые предоставили БелаПАН операторы сотовой связи. Количество абонентов GSM-операторов СООО "Мобильные ТелеСистемы" превысило 3 млн. 335 тыс., а СП ООО "Мобильная цифровая связь" - 2 млн. 625 тыс.

Частные вузы берут под контроль
11:02, 05/02/2007

В решении парламентариев о необходимости назначения министром образования ректоров частных вузов первый проректор Европейского гуманитарного университета Владимир Дунаев видит общую тенденцию ограничения университетской автономии. Об этом он заявил в интервью БелаПАН. "В демократической традиции избрание ректора -- это фундаментальная ценность системы академической университетской культуры, одно из ярких выражений университетской автономии, - отметил В.Дунаев. - Пока в частных вузах происходило избрание ректоров, они оставались хоть ограниченной, но все же частью университетской автономии".

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: