Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Малады Фронт»:14 лютага акцыя адбудзецца
16:37, 05/02/2007

“Нягледзячы на рэпрэсіі, акцыя, прымеркаваная да Дня святога Валянціна, пройдзе ў традыцыйным фармаце”, – паведаміў 5 лютага падчас прэс-канферэнцыі адзін з лідэраў “Маладога Фронту” Барыс Гарэцкі. Па яго словах, 14 лютага адбудзецца традыцыйная, дзесятая, акцыя, прысвечаная святкаванню Дня святога Валянціна пад дэвізам “Беларусь – у Еўропу”. Заяўка на яе правядзенне ўжо пададзеная ў Менгарвыканкам.

Акцыя пачнецца 14 лютага а 18 гадзіне на плошчы Свабоды. На працягу дня моладзевыя актывісты, як і ў папярэднія гады, маюць намер разносіць віншаванні з Днём святога Валянціна ў амбасады і прадстаўніцтвы еўрапейскіх дзяржаў у Менску.

“Калі гэты дзень зноў адзначыцца масавымі затрыманнямі або моладзевыя актывісты будуць затрымоўвацца прэвентыўна, то рыторыка кіраўніцтва Беларусі з нагоды збліжэння з Еўропай будзе бачная як на далоні. Гэта стане яшчэ адным сігналам Еўропе пра тое, што беларускія ўлады ніяк не збіраюцца збліжацца з Еўрапейскім Звязам, пра што ў апошні час неаднаразова паведамляў Лукашэнка. Гэта таксама пакажа, што ўлады не збіраюцца выконваць умовы Еўразвяза па дэмакратызацыі Беларусі і адмаўляюцца ад прапановаў дапамогі з боку ЕЗ”, – адзначыў Б.Гарэцкі.

Нагадаем, 27 актывістаў арганізацыі “Малады Фронт” – ініцыятары правядзення акцыі – былі затрыманыя ўвечары 4 лютага на адной з прыватных кватэр Менска. Там яны праводзілі паседжанне цэнтральнай рады арганізацыі, на якім планавалася абмеркаваць і падрыхтоўку да святкавання Дня святога Валянціна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: