Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы павінны адсвяткаваць Дзень волі на плошчы Каліноўскага
14:10, 05/02/2007

Дэмакратычныя сілы Беларусі падалі заяву ў Менгарвыканкам аб правядзенні 25 сакавіка а 12 гадзіне на плошчы Каліноўскага (былая Кастрычніцкая) акцыі, прымеркаванай да 89-й гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску лідэры палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у аргкамітэт святкавання Дня волі. Дэмакратычныя сілы таксама накіравалі Аляксандру Лукашэнку зварот з лістом, у якім папрасілі яго дазволіць правесці акцыю 25 сакавіка ў цэнтры Менска і асабіста ўзяць удзел у святочных мерапрыемствах. “Мы ўпэўненыя, што такая акцыя толькі падкрэсліць у вачах міжнароднай супольнасці ўяўленне пра Беларусь, як пра сапраўды незалежную і суверэнную дзяржаву, гатовую на рэальныя крокі дзеля дэмакратызацыі, пералічаныя таксама і ў звароце Еўракамісіі ад 17 лістапада 2006 года. Адным з такіх крокаў мусіць стаць спыненне пераследу за грамадска-палітычную дзейнасць, рэалізацыя права на свабоду мірных шэсцяў і мітынгаў”, – гаворыцца ў звароце.

Па словах лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, сёння беларускія ўлады павінны прадэманстраваць, што яны сапраўды гатовыя змагацца за незалежнасць Беларусі.

“Сёння святкаванне Дня волі адбываецца ва ўмовах абвастрэння барацьбы за незалежнасць Беларусі, якая апынулася пад пагрозай у выніку бяздумных і тупіковых дзеянняў улад. Сур’ёзны канфлікт паміж афіцыйным Менскам і афіцыйнай Масквой не скончыўся, ён будзе мець працяг. Мы лічым, што беларуская незалежнасць – гэта каштоўнасць, вакол якой магчымы кансенсус. Мы хочам, каб 25 сакавіка стала своеасаблівай лакмусавай паперай, якая мусіць паказаць сумленнасць улады, калі яна гаворыць пра намер абараняць беларускую незалежнасць. Выхад з сённяшняга тупіку – у хуткіх, неадкладных дэмакратычных рэформах. Еўразвяз нават прапаноўваў пералік гэтых рэформ, наўзамен якім краіна і народ могуць атрымаць сур’ёзную дапамогу. Фармат правядзення акцыі 25 сакавіка, адсутнасць рэпрэсій могуць даць уладзе шанец, паказаць, што яна гатовая да дэмакратызацыі”, – адзначыў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Па словах Вячоркі, 25 сакавіка беларусы таксама павінны ўзгадаць “гераічныя падзеі ў Менску 19–25 сакавіка 2006 года, якія прадэманстравалі і абудзілі дух дзесяткаў і сотняў тысяч беларусаў”.

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што святкаванне Дня волі мусіць прайсці ў гэтым годзе выключана на плошчы Каліноўскага ў Менску.

“25 сакавіка – гэта свята, якое традыцыйна адзначаюць дэмакратычныя сілы, але гэты год насамрэч асаблівы. Перш за ўсё таму, што незалежнасць краіны па-ранейшаму пад пагрозай. І мы павінны абавязкова сказаць, што дэмакратычныя сілы Беларусі жорстка трымаюць пазіцыю незалежнасці.

Мы павінны патрабаваць ад улады, каб яна пачала руйнаваць пабудаваную ёю “кітайскую сцяну” паміж краінай і Еўразвязам. Нам вельмі важна сёння развіваць стасункі з Еўразвязам – гэта гарантыі бяспекі і незалежнасці. Сярод нас няма антырасейскіх палітыкаў, мы хочам будаваць з Расеяй шчырыя стасункі, прадказальныя і добрасуседскія, але нам вельмі важна, каб у Расеі паважалі наша права жыць у суверэннай дзяржаве.

Важна адзначыць, што дэмакратычныя сілы не прызнаюць выбары мінулага года і патрабуюць новых выбараў. Але мы канструктыўныя людзі, я лічу вельмі слушным зварот да Лукашэнкі. Ніхто не зніме з улад адказнасці за рэпрэсіі супраць іншадумцаў, але ўлада мае апошні шанец пачаць рэформы. Я не вельмі ў гэта веру, але, магчыма, пагроза страціць уладу чаму-небудзь іх навучыць.

Дзень волі – вельмі важнае свята, і яно мусіць святкавацца выключна на плошчы Каліноўскага. Гэта прынцыпова і маральна. Калі мы пойдзем у іншае месца, мы здрадзім самім сабе”,
– адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

З заявамі аб падтрымцы правядзення акцыі 25 сакавіка на плошчы Каліноўскага на прэс-канферэнцыі таксама выступілі намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык, адзін з лідэраў “Маладога Фронту” Барыс Гарэцкі, лідэр “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў, адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, кіраўнік арганізацыі «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» Алесь Марачкін, адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў.


камэнтароў: 18

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: