Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ВЦИОМ: Калі ў Менску будзе рэвалюцыя, Расеі не трэба ўмешвацца
13:00, 05/02/2007

Больш як палова расейцаў (52%) лічыць, што калі ў Менску пачнецца рэвалюцыя, Расеі лепш у гэта не ўмешвацца. Па дадзеных апытання “ВЦИОМ”, колькасць прыхільнікаў неўмяшання ў такія падзеі ў Беларусі за два гады павялічылася на 12% (тады пра гэта казалі 40% рэспандэнтаў). Акрамя таго, у параўнанні з 2005 годам, удвая знізілася і доля тых, хто лічыць, што трэба падтрымаць у гэтым выпадку Аляксандра Лукашэнку – з 24% да 12%. Менш стала і прыхільнікаў таго, каб расейскія ўлады ў выпадку спробы перавароту ў Менску дапамаглі палітычным сілам Беларусі знайсці кампраміс (з 23% да 18%). Толькі 5% лічаць, што расейскім уладам варта падтрымліваць апазіцыйныя Лукашэнку сілы.

Паводле дадзеных сацыёлагаў, за апошнія два гады амаль удвая знізілася доля расейцаў, якія з аптымізмам ацэньваюць перспектывы стварэння “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі, – было 13%, а стала толькі 6%. Скарацілася і колькасць тых, хто лічыць, што працэс аб’яднання Расеі і Беларусі хоць і павольна, але ўсё-ткі ідзе – з 47% да 40%. З 24% да 32% узрасла доля песімістычных ацэнак (“працэс відавочна зайшоў у тупік”).

Асноўную адказнасць за тармажэнне працэсу стварэння “саюзнай дзяржавы” рэспандэнты схільныя ўскладаць на беларускі бок – першым чынам, на прэзідэнта Беларусі (28%) або, радзей, на апазіцыйныя яму сілы (9%). Колькасць прыхільнікаў такога меркавання за апошнія два гады не змянілася.

Ёсць і тыя, хто адказным за тармажэнне працэсу лічыць расейскі бок – Уладзіміра Пуціна (5%) і апазіцыйныя яму сілы (4%). Колькасць тых, хто бачыць у гэтым віну Пуціна, скарацілася ў параўнанні з 2005 годам удвая – з 10% да 5%. Але больш за ўсё змянілася само стаўленне расейцаў да дадзенага альянсу – з 7% да 17% узрасла доля тых, хто ўвогуле не лічыць неабходным стварэнне Саюза Расеі і Беларусі.

Калі два гады таму 39% апытаных схілялася ў карысць аб’яднання дзвюх дзяржаў у адну на раўнапраўнай аснове, то цяпер за гэтую форму стасункаў галасуюць толькі 29%. Тым часам у Расеі расце перакананне, што дзвюм краінам неабходныя добрасуседскія стасункі, але пры гэтым няма неабходнасці ў стварэнні адзінай дзяржавы – 39% (у 2005 годзе было 29%). Найменш папулярным застаецца пункт гледжання, што Беларусь мусіць увайсці ў склад Расеі на правах аднаго або некалькіх суб’ектаў РФ (23%).

Усё больш прыхільнікаў знаходзіць нейтральнае меркаванне пра Лукашэнку – што ён падабаецца не ва ўсім, але рэспандэнты паважаюць выбар беларускага народа (36% у 2004 годзе і 42% – у 2007 годзе). Сімпатызуюць гэтаму палітыку 17%, жадаюць Беларусі больш годнага прэзідэнта – 22%. За тры гады з 12% да 20% узрасла доля тых, каму складана выказаць сваё стаўленне да Лукашэнкі.

За апошнія паўгода эмацыйнае ўспрыманне расейцамі беларускага прэзідэнта змянілася. Калі ў верасні 2006 года ён выклікаў хутчэй пазітыўныя пачуцці, чым негатыўныя (у суадносінах 2 да 1), то зараз колькасць станоўчых і адмоўных водгукаў практычна зраўнялася. У прыватнасці, за гэты час скарацілася доля рэспандэнтаў, якія выказваюць яму павагу (з 19% да 15%), сімпатыю (з 13% да 8%); узрасла доля тых, хто адчувае недавер (з 8% да 12%). Павялічылася колькасць тых, хто абыякава ставіцца да Лукашэнкі (з 28% да 35%), перадае ІА “Росбалт”.

Усерасійскае апытанне “ВЦИОМ” праведзенае 20–21 студзеня. Апытана 1 600 чалавек у 153-х населеных пунктах у 46-і абласцях, краях і рэспубліках Расеі. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: