Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Независимая газета»: Менск папоўніць бюджэт за кошт бізнэса Расеі
10:09, 05/02/2007

Улады Беларусі спадзяюцца папоўніць бюджэт на 5 млн. даляраў за кошт расейскіх кампаній. Менавіта столькі ў агульнай складанасці, па падліках менскіх службоўцаў, набярэцца ад узносаў расейцаў за арэнду беларускіх лясных земляў, занятых пад сістэмы транзіту энергарэсурсаў, падлічыла “Независимая газета”.

Па словах старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгія Кузняцова, праект Указу прэзідэнта, які ўвядзе гэтую норму, ужо падрыхтаваны. На прэс-канферэнцыі ён растлумачыў журналістам, што плаціць давядзецца за надземныя і падземныя трубаправоды, не будуць абкладацца пошлінай тыя, што праходзяць пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, якія выкарыстоўваюцца па прызначэнні. “Акрамя таго, рашэнне не будзе пашырацца на стацыянарныя аб’екты транспартных сістэм энергарэсурсаў, землі пад якія дадзеныя ў пастаяннае карыстанне”, – удакладніў службоўца. На гэтых участках нельга весці лесагаспадарчую дзейнасць, яны пустуюць і не задзейнічаныя ў гаспадарчым абарачэнні.

Георгій Кузняцоў заклікаў не разглядаць увядзенне Менскам арэнднай платы на лясныя ўгоддзі як дзеянне ў адказ у энергетычнай спрэчцы з Масквой. “Яшчэ ў жніўні мы казалі пра тое, што ў дачыненні такіх участкаў неабходна прыняць рашэнне аб перадачы ахоўнай зоны ў карыстанне або ў арэнду”, – заявіў ён. Таксама няма падстаў лічыць гэтае рашэнне дыскрымінацыйным у дачыненні расейскіх кампаній, бо плаціць за карыстанне ляснымі ўгоддзямі будуць і беларускія прадпрыемствы. Толькі для іх гэта будзе не арэндная плата, а зямельны падатак. Па разліках дзяржаўных экспертаў, згодна з гэтым артыкулам з беларускіх кампаній штогод будзе збірацца амаль 3 млн. даляраў.

Нягледзячы на дадзеныя перасцярогі, мясцовыя назіральнікі бачаць сувязь паміж падвышэннем цэнаў на расейскія энерганосьбіты для Беларусі і ўвядзеннем “ляснога падатку” для расейскіх кампаній. Тыднем раней пра неабходнасць увесці арэндную плату за зямлю пад трубаправодамі, плату за транзіт і г.д. (у цэлым каля 3,5 млрд. даляраў) казаў прэзідэнт Беларусі. “Мы не павінны страціць гэтыя грошы”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка і загадаў падрыхтаваць адпаведныя дакументы.

Лічыць увядзенне “ляснога падатку” першым крокам на шляху кампенсаванняў можна яшчэ і таму, што антырасейская рыторыка афіцыйнага Менска не цішэе. На мінулым тыдні Лукашэнка сустрэўся з лідэрам КПРФ Генадзем Зюганавым, а днём пазней з галоўным рэдактарам расейскай газеты “Завтра” Аляксандрам Праханавым. Падчас сустрэч беларускі лідэр у чарговы раз выказаў незадаволенасць дзеяннямі Крамля. “Камяні шпурлялі ў нас з часу першага прэзідэнта Расеі. Былі тады некаторыя нюансы, але мы заўсёды дамаўляліся, ён любіў Беларусь, беларусаў. Цяпер не першы год ідзе масіраваная атака на Беларусь”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прычым у тым, што адбываецца, ён абвінаваціў Уладзіміра Пуціна, назваўшы падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты для Беларусі следствам прамых указанняў прэзідэнта Расеі. “Справа не ў “Газпроме”, у дадзеным выпадку не ў ім, а ў кіраўніцтве Расеі”, – сказаў ён. Лукашэнка вызначыў магчымы кошт абяцаных раней адэкватных мер і падкрэсліў: “Стварэнне паўнавартаснай абарончай групоўкі войскаў з усёй неабходнай інфраструктурай на заходнім напрамку абышлося б Расеі прыкладна ў 21 млрд. даляраў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: