Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алег Корбан – у сьледчым ізалятары КДБ 14:13, 05/02/2007
Сваякі Алега Корбана паведамілі «Радыё Свабода», што хлопца трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ. Месца знаходжаньня сябра “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука невядомае. Ягоныя паплечнікі не выключаюць, што ён цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага, але не губляюць надзеі і дзяжураць ля будынку суду Савецкага раёну Менску.
Учора міліцыянты затрымалі каля 30 актывістаў “Маладога фронту” падчас паседжаньня цэнтральнай рады арганізацыі. Пазьней усіх, акрамя Зьмітра Хведарука, адпусьцілі. Алега Корбана затрымалі ва ўласнай кватэры, калі ён сьвяткаваў свой дзень народзінаў.
Моладзевыя актывісты мяркуюць, што супраць Корбана і Хведарука могуць быць заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Нагадаем, што менавіта за гэта суд прысудзіў лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча да 1.5 гадоў зьняволеньня. Чатыры актывісты кампаніі па назіраньні за выбарамі “Партнэрства” ўжо адбылі пакараньне паводле гэтага артыкулу.