Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярхоўны суд прыпыніў справу наконт дзейнасьці ПКБ
14:22, 05/02/2007

Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў разгляд пазову міністэрства юстыцыі да Партыі камуністаў беларускай, паведаміла “Радыё Свабода”. Такое рашэньне было вынесенае пасьля таго, як афіцыйны прадстаўнік міністэрства Аляксандар Харытон паведаміў, што ў гэтай справе з’явіліся новыя абставіны, і міністэрства хацела б пашырыць пазоўныя патрабаваньні.

У сваю чаргу старшыня ПКБ Сяргей Калякін настойваў на разглядзе гэтай справы, паколькі зь яго пункту гледжаньня “новыя абставіны не маюць дачыненьня да гэтай справы”.

Міністэрства патрабуе прыпыніць дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай.
Канфлікт паміж міністэрствам і апазыцыйнымі камуністамі доўжыцца зь ліпеня мінулага году. Ад партыі запатрабавалі перадаць у Мін’юст сьпіс сваіх чальцоў: маўляў, трэба праверыць, ці мае яна адну тысячу чалавек. Згодна зь дзейным заканадаўствам, гэта той мінімум, які неабходны для дзейнасьці палітычнай партыі ў Беларусі. Міністэрства юстыцыі паведамляе, што з паўтары тысячы правераных каля двухсот подпісаў прызнаныя несапраўднымі.

У пятніцу, 2 лютага, апазыцыйныя камуністы зьвярнуліся з пазовам у Менскі гарадзкі суд да ўпраўленьня юстыцыі сталічнага гарвыканкаму, якое ўжо тры разы адмаўляецца зарэгістраваць гарадзкую партыйную арганізацыю. Наяўнасьць партарганізацыі ў сталіцы – абавязковае патрабаваньне да палітычнай партыі, яно вынікае з новага закону “Аб палітычных партыях”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: