Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску адкрыецца амбасада Венесуэлы
16:49, 05/02/2007

Амбасада Венесуэлы неўзабаве адкрыецца ў Менску. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. Мяркуюць, што адкрыццё амбасады адбудзецца ў першым квартале 2007 года.

Па ацэнцы дыпламата, у апошні час узровень стасункаў паміж дзвюма краінамі істотна падвысіўся. “Ёсць вялікія перспектывы і рэальныя ўмовы для пашырэння эканамічнага, культурнага і палітычнага ўзаемадзеяння. Венесуэльскі ўрад лічыць супрацоўніцтва з Беларуссю ў шмат якіх абласцях стратэгічным”, – падкрэсліў Амерыка Дыяс Нуньес.

Як адзначыў Часовы Павераны, Беларусь і Венесуэла маюць падобныя погляды адносна мадэлі сацыяльнага развіцця і неабходнасці пабудовы шматпалярнага свету.

4 лютага 2007 года споўнілася 10 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Венесуэлай.

Па інфармацыі Міністэрства замежных спраў, аснову беларускага экспарту ў Венесуэлу ў 2006 годзе склалі пастаўкі калійных удабрэнняў і грузавых аўтамабіляў. У ліпені 2006 года адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса, падчас якога дасягнутыя важныя дамоўленасці аб стварэнні стратэгічнага альянсу дзвюх краін, сумеснай рэалізацыі праектаў у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: