Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўніцтва Еўразвяза абмяркуе з Расеяй становішча ў Беларусі
10:54, 05/02/2007

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў і “тройка” ЕЗ (дзейны старшыня Еўразвяза, наступны старшыня ЕЗ і пастаянны прадстаўнік ЕЗ) абмяркуюць у Маскве развіццё стасункаў паміж Расеяй і Еўразвязам, а таксама шэраг міжнародных праблем. “Чакаюць, што сустрэча будзе прысвечаная стасункам Расеі і ЕЗ (у тым ліку ў сферы энергетыкі), міжнародным пытанням, такім як сітуацыя на Блізкім Усходзе, Іране, Косава, а таксама пытанням, звязаным з агульнымі суседзямі Расеі і ЕЗ, такімі як Паўднёвы Каўказ, Малдова і Беларусь”, – гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Маскве.

З боку Еўрапейскага Звяза ў сустрэчы возьмуць удзел вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана і еўракамісарка па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер, кіраўнік МЗС Нямеччыны (яна старшынствуе цяпер у ЕЗ) Франк-Вальтар Штайнмайер і кіраўнік МЗС Партугаліі, да якой пяройдзе старшынства ў другім паўгоддзі 2007 года, Луіс Амада, перадае РІА “Новости”.

Як паведаміла напярэдадні сустрэчы Ферэра-Вальднер, у 2007 годзе Расея і Еўразвяз будуць вырашаць спрэчныя пытанні і распрацоўваць агульны парадак дня. “Мы спадзяемся неўзабаве пачаць перамовы па новым пагадненні, якое рэгулюе стасункі ЕЗ і Расеі”, – адзначыла сябра Еўракамісіі. Яна падкрэсліла, што камісія правяла вялікую працу з Польшчай і Расеяй, каб вырашыць пытанне адносна забароны Расеі на экспарт прадукцыі жывёльнага і расліннага паходжання з Польшчы, і дзяржавы-сябры ЕЗ далі сваю згоду адносна мандата на правядзенне перамоваў.

У снежні гэтага года мінае тэрмін дзеяння Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, якое з’яўляецца базай узаемаадносінаў паміж РФ і ЕЗ. Напачатку саміту РФ–ЕЗ, які праходзіў 24 лістапада 2006 года ў Хельсінкі, Польшча наклала вета на пачатак перамоваў па новым пагадненні паміж Расеяй і Еўразвязам, запатрабаваўшы ў якасці папярэдняй умовы адмены Расеяй забароны на імпарт польскага мяса і гародніны.

Еўракамісарка адзначыла, што пытанні энергетыкі па-ранейшаму застаюцца на парадку дня стасункаў РФ і ЕЗ.

“Перабоі ў пастаўках нафты, выкліканыя спрэчкай паміж Расеяй і Беларуссю ў пачатку года, падкрэсліваюць неабходнасць стварэння механізму своечасовых кансультацый паміж ЕЗ і Расеяй. Новае пагадненне Расеі і ЕЗ мусіць адлюстроўваць асноўныя прынцыпы Энергетычнай хартыі і забяспечваць стварэнне ўзаемавыгадных, празрыстых і недыскрымінацыйных умоў супрацоўніцтва”, – адзначыла Ферэра-Вальднер.

Яна паведаміла, што Расея і Еўразвяз шчыльна супрацоўнічаюць па такіх пытаннях, як Блізкі Усход, Іран і Косава.

“Мы лічым, што разам Расея і ЕЗ здолеюць зрабіць значна больш у суседніх рэгіёнах, у прыватнасці, у рамках пошуку рашэнняў замарожаных канфліктаў у Малдове і Грузіі”, – сказала еўракамісарка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: