Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ціск улад на незалежныя СМІ ўзмацніўся
13:00, 05/02/2007

У Беларусі ў 2006 годзе ўзмацніўся ціск улад на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Такая выснова знаходзіцца ў справаздачы, апублікаванай 5 лютага амерыканскім Камітэтам абароны журналістаў (КАЖ).

У дакладзе адзначаецца, што ціск на журналістаў асабліва ўзрос у сувязі з прэзідэнцкай кампаніяй у сакавіку 2006 года. “Улады арыштавалі дзесяткі айчынных і замежных журналістаў, якія спрабавалі асвятляць выбарчую кампанію і пратэсты пасля яе супраць парушэнняў падчас выбараў, – гаворыцца ў справаздачы. – Напярэдадні выбараў адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі практычна пазбавіла незалежныя і апазіцыйныя сродкі масавай інфармацыі магчымасці даносіць навіны і каментары да сваёй аўдыторыі”. У прыватнасці, у дакладзе КАЖ адзначаецца, што рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта” адмовілася распаўсюджваць незалежныя газеты, іх продаж праз шапікі “Белсаюздруку” быў забаронены, а беларускія друкарні пад ціскам улад адмаўляліся іх друкаваць. Наклады выданняў, якія друкаваліся за мяжой, напрыклад у Смаленску, канфіскаваліся на беларускай мяжы, падкрэсліваецца ў дакладзе.

“У такіх умовах газеты звярталіся да сістэм распаўсюджвання, якія нагадваюць падпольную прэсу савецкага часу, арганізоўвалі продаж асобнікаў у сваіх аддзелах навін і дастаўлялі іх на дом падпісантам з дапамогай добраахвотнікаў, – гаворыцца ў дакуменце КАЖ.– Але нават у гэтых выпадках некаторыя распаўсюджвальнікі арыштоўваліся”. Пры гэтым падкрэсліваецца, што нават пры такім ціску з боку ўлад друкаваныя СМІ былі “больш свабодныя і разнастайныя”, чым радыё і тэлебачанне. “Падчас місій у Беларусь у 2006 годзе КАЖ высвятліў, што ў адсутнасці незалежнага радыё і тэлебачання вядучыя праграмы навін былі запоўненыя праўрадавай і антызаходняй прапагандай”, – адзначаецца ў дакладзе.

Паводле дадзеных КАЖ, цягам тыдня пасля прэзідэнцкіх выбараў былі арыштаваныя 26 беларускіх і замежных журналістаў. “Беларускія афіцыйныя асобы, занепакоеныя магчымасцю такога грамадскага ўздыму, як ва Украіне падчас “памаранчовай рэвалюцыі” 2004 года, агрэсіўна падаўлялі грамадскія дэманстрацыі і іх асвятленне ў прэсе”, – лічаць эксперты камітэта. Пры гэтым у дакладзе падкрэсліваецца, што беларускія ўлады ўжывалі “жорсткія меры” і да іншых мітынгаў і журналістаў, якія спрабавалі іх асвятляць. Паводле інфармацыі КАЖ, адбываліся затрыманні журналістаў напярэдадні і падчас мітынгу ў памяць 20–годдзя чарнобыльскай аварыі.

У дакладзе таксама адзначаецца, што расследаванні знікнення аператара ОРТ Змітра Завадскага і забойствы журналісткі Веранікі Чаркасавай пакуль не прынеслі вынікаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: