Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка надзяліў сына вялікімі паўнамоцтвамі ў Савеце бяспекі
09:58, 05/02/2007

У канцы мінулага тыдня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра крок кіраўніка дзяржавы па дэбюракратызацыі ўласнай адміністрацыі. Згодна з Указам кіраўніка дзяржавы колькасць супрацоўнікаў яго адміністрацыі скарочаная на пяць чалавек. Аднак калі быць больш дакладнымі, то Адміністрацыя прэзідэнта скарацілася на пяць чалавек з адначасовым павелічэннем на два службоўцы штата Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Два супрацоўніка Адміністрацыі прэзідэнта перададзеныя ў Савет бяспекі для забеспячэння дзейнасці Віктара Лукашэнкі, піша сёння «Ежедневник».

Нагадаем, што памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар афіцыйна ўведзены ў склад Савета бяспекі 5 студзеня 2007 года згодна з Указам прэзідэнта №3. Ніякіх каментараў ад прэс-службы прэзідэнта з нагоды прызначэння не было. Ніхто таксама не растлумачыў, якія абавязкі будзе выконваць сын прэзідэнта ў Савеце бяспекі. Неафіцыйныя каментары круціліся вакол наступных меркаванняў: альбо Аляксандр Лукашэнка паволі пачаў рыхтаваць сабе замену, альбо больш нікому, акрамя ўласнага сына, не давярае. І вось цяпер з’явіліся ўскосныя пацверджанні, што Віктар Лукашэнка ў Савеце бяспекі не будзе іграць ролю статыста.

Указам прэзідэнта №58 ад 30.01.2007 г., згодна з якім Адміністрацыя прэзідэнта скарочаная на пяць чалавек, двое з скарачэнцаў пераведзеныя ў “Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь для забеспячэння дзейнасці памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы”. На падставе гэтых звестак можна зрабіць дакладную выснову: Віктар Лукашэнка не з’яўляецца радавым сябрам Савета бяспекі, а ўваходзіць у яго сакратарыят і, хутчэй за ўсё, будзе выконваць ролю “шэрага кардынала” пры Віктару Шэймане.

Цікава, што ва ўказе №58 ёсць п. 2.2, які ў апублікаванай версіі гучыць так: “Для службовага карыстання”. Магчыма, што менавіта гэтым пунктам вызначаныя пэўныя абавязкі Віктара Лукашэнкі, якія не прызначаныя для астатняга асяродку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: