Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У магчымасць стварэння саюзнай дзяржавы з Беларуссю вераць толькі 6% расейцаў
14:30, 05/02/2007

Даследаванні сацыёлагаў паказваюць, што за апошнія два гады колькасць расейцаў, якія вераць у рэальнасць стварэння “саюзнай дзяржавы” паміж Расеяй і Беларуссю, паменшылася з 13% да 6%. З 47% да 40% скарацілася колькасць тых, хто лічыць, што працэс аб’яднання ўсё-ткі ідзе, пры гэтым доля тых, хто лічыць, што “працэс відавочна зайшоў у тупік”, узрасла з 24% да 32%, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на апошнія дадзеныя Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (“ВЦИОМ”).

Адказнасць за гэта большасць расейцаў ускладаюць на прэзідэнта Беларусі (28%), менш – на апазіцыю (9%) і ўсяго 5% вінаваціць у гэтым расейскага прэзідэнта (у 2005 годзе было 10%).

Сацыёлагі канстатуюць, што змянілася само стаўленне расейскіх грамадзянаў да саюза. Два гады таму адносная большасць (39%) выказвалася за аб’яднанне дзвюх дзяржаў на раўнапраўнай аснове, цяпер такая самая колькасць апытаных выступае за добрасуседскія стасункі без стварэння адзінай дзяржавы (у 2005 годзе было 29%). Акрамя таго, з 7% да 17% вырасла доля тых, хто зусім не лічыць неабходным стварэнне якога-небудзь саюза Расеі і Беларусі.

Што тычыцца беларускага прэзідэнта, каля паловы (47%) лічаць, што, хоць ён і не ва ўсім падабаецца, але варта паважаць выбар беларускага народа (у 2004 годзе такіх было 36%). 22% апытаных жадаюць суседняй краіне больш годнага прэзідэнта. Сімпатызуюць гэтаму палітыку 17%, жадаюць Беларусі больш годнага прэзідэнта – 22%. За два гады з 12% да 20% узрасла доля тых, каму складана выказаць сваё стаўленне да Лукашэнкі.

З 19% да 15% скарацілася колькасць тых, хто выказвае павагу да прэзідэнта Беларусі, з 13% да 8% – сімпатыю, затое ўзрасла колькасць тых, хто адчувае недавер (з 8% да 12%), і тых, хто кажа пра абыякавае стаўленне да лідэра суседняй дзяржавы (з 28% да 35%).

Больш як палова расейцаў лічыць, што калі ў Менску пачнецца рэвалюцыя, Расеі лепш у гэта не ўмешвацца (52% у параўнанні з 40% у 2005 годзе). Пры гэтым знізілася доля тых, хто лічыць, што трэба ў гэтым выпадку падтрымаць Лукашэнку (з 24% да 12%), і тых, хто бачыць ролю Расеі ў дапамозе палітычным сілам Беларусі знайсці кампраміс (з 23% да 18%). Тых, хто лічыць, што ў гэтай сітуацыі неабходна дапамагчы апазіцыі, усяго 5%.

Апытанне “ВЦИОМ” праводзілася 20–21 студзеня ў 153 населеных пунктах у 46 абласцях, краях і рэспубліках Расеі з удзелам 1600 рэспандэнтаў, паведамляе агенцтва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: