Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над Лукашовым прызначаны на 15 лютага
16:55, 06/02/2007

Суд над Кастусём Лукашовым, братам грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка, прызначаны на 15 лютага. Пра гэта БелаПАН паведаміў В.Сіўчык. Па яго словах, працэс пройдзе ў будынку суду Ленінскага раёна Менска і пачнецца ў 10 гадзін 30 хвілін.

“Я звяртаюся да аднадумцаў і паплечнікаў з просьбай падтрымаць нашу сям’ю, Кастуся”, – сказаў В.Сіўчык.

“Я ўспрымаю справу Кастуся Лукашова як выключна палітычную. Галоўная мэта гэтай справы, на мой погляд, гэта дыскрэдытацыя Беларусі ў вачах сусветнай, і найперш еўрапейскай, грамадскасці. З’яўленне яшчэ аднаго палітвязня – яшчэ адзін удар па іміджы Беларусі”, – лічыць В.Сіўчык.

Ён таксама паведаміў, што сям’я К.Лукашова і ён сам персанальна “катэгарычна асуджаюць” дзеянні ўлад у дачыненні актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Змітра Хведарука і Алега Корбана, якія цяпер знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. “Гэтае злачынства нават не супраць моладзі – гэтае злачынства супраць нацыі. Маладыя людзі ў ХХІ стагоддзі не павінны арыштоўвацца па законах стагоддзя ХІХ”, – адзначыў В.Сіўчык.

Нагадаем, К.Лукашоў быў затрыманы 19 снежня. Паводле наяўнай інфармацыі, яму інкрымінуецца наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка мінулага года, калі ён забіраў В.Сіўчыка з аддзялення хірургіі 3-га клінічнага шпіталя Менска. У той дзень невядомыя людзі з пасведчаннямі супрацоўнікаў МУС спрабавалі затрымаць грамадскага актывіста пасля яго выпіскі з шпіталя нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата Сіўчыку ўдалося знікнуць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: