Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Блок Юліі Цімашэнка аб’яднаўся з «Нашай Украінай» 10:28, 06/02/2007
Юлія Цімашэнка і партыя “Наша Украіна” заключылі пагадненне аб стварэнні адзінай пазіцыі, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс”.
“Я магу вас парадаваць сёння, бо да вас я прыйшла пасля таго, як скончыла адну надзвычайна важную справу – аб’яднала апазіцыю. Так, мы падпісалі пагадненне”, – сказала Цімашэнка ў эфіры ўкраінскага тэлеканала “1+1”.
Юлія Цімашэнка таксама падкрэсліла, што гэтую яе заяву можна лічыць афіцыйнай.
Акрамя таго, кіраўніца БЮТ заявіла, што падала ў Канстытуцыйны суд дакладную запіску адносна легітымнасці ўрада і кааліцыі. Цімашэнка растлумачыла, што яе мэта – атрыманне афіцыйных тлумачэнняў з нагоды таго, ці дастаткова ў прэзідэнта Юшчанка падстаў для роспуску парламента.
Нагадаем, што БЮТ абвясціў пра пераход у статус парламенцкай апазіцыі ў ліпені 2006 года неўзабаве пасля таго, як Партыя Рэгіёнаў, Сацыялістычная і Камуністычная партыі стварылі ў парламенце Украіны антыкрызісную кааліцыю.