Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь разлічвае запазычыць за мяжой мільярд даляраў
10:00, 06/02/2007

Беларусь разлічвае ў 2007 годзе запазычыць да $1 мільярда на знешніх рынках, каб кампенсаваць падвышэнне цэнаў на расейскія энерганосьбіты, сказаў “Рэйтэр” міністр фінансаў Мікалай Корбут. Шмат экспертаў прадракаюць Менску ў 2007 годзе эканамічныя праблемы у сувязі з тым, што Расея. З пачатку гэтага года больш як удвая павялічыла цэны на пастаўкі газу і ўвяла пошліну на пастаўкі нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

“Дагэтуль нашыя праблемы вырашыліся ў асноўным за кошт унутраных крыніц... Каб плаўна перанесці рэзкае падаражанне энергарэсурсаў нам спатрэбіцца сёлета знешняя падтрымка – прыцягненне знешніх рэсурсаў”, – сказаў міністр фінансаў.

“Думаю, мы будзем мець крэдытныя рэсурсы ў межах $1 мільярда”, – дадаў ён.

Ён сказаў, што Менск не плануе прыцягнення дзяржаўных крэдытаў, аднак вядзе перамовы аб крэдытаванні з банкамі Расеі, Вялікабрытаніі, ЗША, Швейцарыі і шэрагу іншых краін, бо разлічвае на прыцягненне сіндыцыраваных крэдытаў.

Беларусь, якая не мае пакуль суверэннага крэдытнага рэйтынгу, але разлічвае атрымаць яго ў першым паўгоддзі гэтага года, не выключае магчымасці размяшчэння еўрабондаў і гатовая выпусціць на рынках РФ бонды на суму да 10 мільярдаў расейскіх рублёў, сказаў міністр фінансаў.

“У нас падрыхтаваныя праекты дакументаў, якія дазваляюць нам працаваць на расейскім рынку па прыцягненні да 10 мільярдаў рублёў. Паралельна мы ўжо працуем над праспектам эмісіі”, – сказаў Корбут.

Цяпер агульны памер знешняй запазычанасці Беларусі складае менш за $850 мільёнаў, дзяржаўны бюджэт на 2007 год – каля $20 мільярдаў.

“Гэтая сума ($1 мільярд) узгадняецца з магчымасцямі краіны па абслугоўванні знешняга доўгу. Дагэтуль у нашых крэдытораў не было праблем. Сёння мы не маем пратэрмінаваных запазычанасцяў”, – сказаў міністр фінансаў.

Новыя ўмовы запатрабуюць новых правіл

Беларусь, якая раней апавясціла асновай эканамічнай палітыкі апору на ўласныя сілы, разлічвае на рост замежных інвестыцый у 2007 годзе і кажа, што гатовая дапусціць у краіну заходнія капіталы, каб забяспечыць мадэрнізацыю эканомікі.

“Нам давядзецца перабудаваць сваю эканоміку, скараціць выдаткі, магчыма, перагледзець інвестыцыйную палітыку. Больш прыцягваць знешніх інвестыцый”, – сказаў Корбут.

Замежныя інвестары і крэдыторы да апошняга часу абыходзілі бокам Беларусь, якая захавала дзяржаўны кантроль над эканомікай і адмаўляецца ад прыватызацыі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў.

“Мы гатовыя дапусціць у краіну замежныя капіталы ў любой форме. Трэба толькі, каб умовы былі выгоднымі для абодвух бакоў”, – сказаў міністр фінансаў.

Менск прызнае, што цяперашнія ўмовы ў стасунках з Расеяй і намер расейскіх уладаў цягам пяці гадоў цалкам перайсці на рынкавыя стасункі з сваімі саюзнікамі, патрабуюць эканамічных перабудоў у краіне.

“Праз пяць гадоў у нас будзе іншая эканоміка. Яна прыстасуецца да новых умоў, якія ёй будуць пастаўленыя”, – сказаў міністр фінансаў.

Менск не баіцца росту цэнаў на энерганосьбіты

Менск кажа, што здольны пераадолець негатыўныя наступствы значнага падвышэння кошту энергарэсурсаў, не дапусціўшы пры гэтым падзення ўзроўня жыцця і запаволення тэмпаў эканамічнага росту, які ў 2006 годзе склаў каля 10%, а на 2007 год запланаваны на ўзроўні 8%.

“Сёння ніхто не сумняваецца ў выкананні эканамічных прагнозаў на 2007 год... Ёсць складанасці, звязаныя з неабходнасцю хуткага перабудавання, але мы гэтую хваробу пераможам”, – сказаў Корбут.

Па яго словах, Беларусь не выключае перагляду бюджэту на 2007 год, у тым ліку скарачэння шэрагу дзяржаўных выдаткаў, каб накіраваць дадатковыя сродкі на кампенсаванне выдаткаў насельніцтва і прадпрыемстваў на энергарэсурсы, аднак не мае намеру павялічваць бюджэтны дэфіцыт, скарачаць сацыяльныя праграмы і адмаўляцца ад планаў росту заработнай платы.

“У нас у апошні час прыбыткі і выдаткі бюджэту значна выраслі, таму магчымасці для манеўравання мы маем... Сёння бюджэт сфармаваны з разлікам дэфіцыту ў 1,5% ВУП, і калі мы выканаем вызначаныя планы, нам гэты дэфіцыт павялічваць не давядзецца”, – сказаў міністр фінансаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: