Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінюст пакуль не настойвае на ліквідацыі партыі камуністаў
13:55, 06/02/2007

Міністэрства юстыцыі Беларусі пакуль не будзе патрабаваць ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. “Мы пакуль не ставім пытання аб ліквідацыі партыі”, – сказаў ён.

Пры гэтым міністр адзначыў, што “партыя ўвесь час баражыруе над безданню”, паведамляе “Інтэрфакс”.

Цяпер у Вярхоўным судзе Беларусі знаходзіцца пазоў Мінюста аб спыненні дзейнасці ПКБ.

У сувязі з гэтым міністр адзначыў, што “цягам доўгага часу партыя ігнаравала заканадаўства, адмаўлялася падаваць сведкі па колькасці сваіх сяброў, за што ёй было вынесенае пісьмовае папярэджанне”.

“Пасля гэтага ПКБ падала сведкі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці – больш як дзвесце чалавек з спісу не з’яўляюцца сябрамі партыі, ёсць факты ўключэння ў спіс грамадзянаў, якія памерлі, і непоўнагадовых”, – сказаў міністр.

З свайго боку першы сакратар ПКБ Сяргей Калякін паведаміў, што, на яго думку, прэтэнзіі Мінюста “не маюць пад сабою юрыдычных падстаў”. Па яго словах, у яго ёсць ліст з міністэрства юстыцыі, дзе гаворыцца, што “з колькасцю ў партыі ўсё ў парадку”.

У той час лідэр партыі заявіў, што “гатовы да любога павароту падзей”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: