Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць актывістаў «Маладога Фронту» ўзбуджаная крымінальная справа 12:33, 06/02/2007
Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы лідэр, адзін з заснавальнікаў “Маладога Фронту” Павал Севярынец. Па словах Севярынца, сёння ноччу Алег Корбан і Зміцер Хфедарук былі дапытаныя следчымі камітэта дзяржбяспекі ў якасці падазраваных у крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 193 ч.1 – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. На допыце прысутнічалі дзяржаўныя адвакаты.
Цяпер незалежныя адвакаты дамагаюцца дазволу абараняць “маладафронтаўцаў”.
4 лютага ў Менску на прыватнай кватэры падчас паседжання цэнтральнай рады “Маладога Фронту” былі затрыманыя 27 актывістаў арганізацыі. Пасля сямі гадзін разбору ўсе, акрамя Змітра Хведарука, былі вызваленыя. У той самы дзень у сваёй кватэры быў затрыманы актывіст “Маладога Фронту” Алег Корбан.
Нагадаем, што лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі таксама “за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.