Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Невыкананне паказчыкаў па энергазахаванні будзе лічыцца ЧП 13:35, 06/02/2007
Урад Беларусі будзе разглядаць невыкананне паказчыкаў па энергазахаванні, як надзвычайнае здарэнне, паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка падчас выступу на паседжанні Савета міністраў.
“У новых умовах пастаўкі энергарэсурсаў кіраўнікі ўсіх рангаў мусяць кардынальна змяніць стаўленне да гэтага пытання. Невыкананне паказчыкаў па энергазахаванні і мерапрыемстваў па энергаэфектыўнасці будзем разглядаць як надзвычайнае здарэнне”, – сказаў У.Сямашка, паведамляе “Інтэрфакс”.
Палітык паведаміў, што па папярэдніх дадзеных, за 2006 год энергаёмістасць ВУП знізіцца на 4,3–4,5% пры мэтавым прагнозе паніжэння на 6–7%. “Паказчык не будзе выкананы”, – канстатаваў першы віцэ-прэм’ер і дадаў, што з 26 ведамстваў, каму было дадзенае заданне па энергазахаванні, выканалі яго толькі 12.
Па словах Сямашкі, “ва ўмовах росту цэнаў гэта найбольш балючы паказчык, які адлюстроўвае слабую ўспрымальнасць эканомікі навацый у сферы энергаэфектыўнасці і энергазахавання”.
Між іншым У.Сямашка лічыць наяўны ўзровень энергаспажывання істотным рэзервам для эканомікі. “Гэта наш рэзерв, які мы павінны неадкладна выкарыстаць”, – падкрэсліў ён і дадаў, што цяпер энергаёмістасць ВУП Беларусі складае 400 кг нафтавага эквіваленту на $1 000 ВУП, што ў 2,5 разы вышэй у параўнанні з еўрапейскімі краінамі. Спаслаўшыся на дадзеныя нацыянальнай акадэміі навук, першы віцэ-прэм’ер заявіў, што патэнцыял энергазахавання ў Беларусі складае больш за 20%.
Нараўне з гэтым ён адзначыў неабходнасць узважанага падыходу ў частцы энергаэфектыўнасці пры рэалізацыі інвестпраектаў беларускіх прадпрыемстваў: “Трэба прынцыпова глядзець на пытанні энергазатрат у новай прадукцыі, калі закупляецца новае абсталяванне”.