Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Украіна будуць супрацоўнічаць у энергетычнай сферы 16:57, 06/02/2007
Украіна мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў энергетычнай сферы. Пра гэта ішла гаворка сёння на сустрэчы ў Кіеве міністра паліва і энергетыкі Украіны Юрыя Бойкі з міністрам энергетыкі Беларусі Аляксандрам Азярцом, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе ўкраінскага энергетычнага ведамства.
Па выніках сустрэчы бакамі дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні працоўнай групы, якая падрыхтуе праект Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Украінай і Беларуссю ў энергетычнай сферы.
Таксама ўкраінска-беларуская працоўная група мае намер падрыхтаваць праект міжурадавага пагаднення аб будаўніцтве міждзяржаўнай лініі электраперадачы напружанасцю ў 330 кВ “Ровенская АЭС – падстанцыя “Мікашэвічы”, адзначылі ў прэс-службе Мінпалэнерга Украіны.
Нагадаем, што 6–7 лютага ў Кіеве праходзяць беларуска-ўкраінскія кансультацыі па пытаннях энергетычнай бяспекі дзвюх краін і пашырэння супрацоўніцтва ў гэтай сферы з удзелам першага намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі і міністра энергетыкі Беларусі Аляксандра Азярца.