|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Тарыфы на транзіт расейскай нафты падвышаныя на 31,6–34,6% 09:37, 06/02/2007 “Улічваючы працяглы тэрмін дзеяння ўведзеных раней тарыфаў за транзіт нафты па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і значнае падаражанне яе перапампоўцы за мінулы перыяд (найперш праз рост кошту энергарэсурсаў), РУП “Гомельтранснафта Дружба” і канцэрн “Белнафтахім” у мэтах кампенсавання названых выдаткаў звярнуліся з прапановай аб змене тарыфаў на паслугі па транзітнай транспартоўцы нафты па сістэме магістральных трубаправодаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, – адзначаецца ў паведамленні Мінэканомікі. “Згодна з наяўным заканадаўствам” Мінэканомікі прыняло пастанову № 26, якая з 15 лютага ўводзіць новыя тарыфы “на паслугі па транзітнай транспартоўцы нафты па сістэме магістральных трубаправодаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Па маршруце Унеча–Мазыр–Адамава (краіны пастаўкі Нямеччына і Польшча) тарыф за 1 тону нафты нета павялічваецца з 2,6 да 3,5 даляраў (на 34%), па маршруце Унеча–Мазыр–Броды (Вугоршчына, Славакія, Чэхія, Украіна) – з 1,14 да 1,5 даляра (на 31,6%). Мінэканомікі падкрэслівае, што тарыфы прынятыя “з разліку сярэдняга ўдзельнага тарыфу на транспартоўку нафты па сістэме ААТ “АК “Транснефть” па тэрыторыі Расейскай Федэрацыі – 0,6 даляра ЗША за 1 тону на 100 км маршруту”. “Варта адзначыць, – гаворыцца ў паведамленні, – што цяпер тарыфы за транзіт нафты ў сумежных дзяржавах вышэйшыя за ўзровень тарыфаў у Рэспубліцы Беларусь. Так, у Польшчы тарыф на транзіт нафты ў напрамку Нямеччыны – 0,9 даляра за 100 т/км, у Рэспубліцы Беларусь у дадзеным напрамку – 0,41. Ва Украіне тарыф на транзіт нафты ў напрамку Вугоршчыны, Славакіі – 0,89 даляра, у Рэспубліцы Беларусь у гэтым напрамку – 0,53 даляра за 100 т/км. Тарыф на транзітную перапампоўку казахскай нафты цераз тэрыторыю Расейскай Федэрацыі складае 0,73 даляра за 100 т/км”. “Наяўныя цяпер тарыфы на перапампоўку расейскай нафты транзітам цераз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь узгодненыя без уліку НДС (падатак на даданы кошт) на падставе Пратаколу ўзгаднення тарыфаў на паслугі магістральных нафтаправодаў Беларусі пры перапампоўцы расейскай нафты на экспарт ад 14 снежня 1995 года і ўведзеныя ў дзеянне з 1 студзеня 1996 года. Да сёння згаданыя тарыфы не пераглядаліся”, – адзначаецца ў паведамленні Мінэканомікі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Мы предлагаем разработка flash сайтов качественно. Nftservice.ru - тюнинг фар bmw, оптика бмв Кухни кухонная мебель из италии мебель |